“Адзінства моладзі – моц Беларусі!”

У Мінску адбыўся 44-ы з’езд Беларускага рэспуб-ліканскага саюза моладзі. Яго лейтматывам сёлета стаў слоган “Адзінства моладзі — моц Беларусі!”. Маладзёжны форум ладзіў-ся ў фармаце адкрытага дыялогу. Ён аб’яднаў 500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі: актывістаў БРСМ з ліку навучэнцаў, студэнтаў, працуючай, вясковай, служачай моладзі. Яны сабраліся, каб падвесці вынікі работы за тры гады, падзяліцца вопытам, абмеркаваць актуальныя тэмы. Прывітальны адрас дэлегатам накіраваў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, а зачытаў яго кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка. У прывітальным адрасе адзначана, што з’езд БРСМ — гэта знакавая па
дзея ў гісторыі арганізацыі, а тры справаздачныя гады сталі часам рэалізацыі магчымасцяў для соцень яе членаў.
Выступоўца падкрэсліў, што маладзёжная палітыка — адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржаўных інстытутаў. У краіне робіцца ўсё, каб кожны мог рэалізаваць сябе ў жыцці, прафесіі, грамадскай рабоце, сям’і як грамадзянін і як патрыёт. Дзяржава ўкладвае вялікія рэсурсы ў падтрымку адоранай моладзі, шматдзетных сем’яў, працаўладкаванне маладых спецыялістаў, развіццё маладзёжных ініцыятыў і праектаў.
Адным з галоўных пы-танняў на парадку дня было прыняцце стратэгіі развіцця арганізацыі да 2025 года. Сілы, веды, уменні, энергія моладзі сёння як ніколі неабходны Беларусі, і велізарны патэнцыял БРСМ будзе запатрабаваны.
Кацярына АНДРАСЮК, першы сакратар РК БРСМ