У рамках Тыдня народнага адзінства ў другой гарадской школе быў праведзены адкрыты ўрок “Дзень народнага адзінства”. Настаўнік гісторыі Таццяна КНЫШ звярнула ўвагу вучняў на тое, што гэтая дата мае гістарычную аснову пры дапамозе інтэрактыўнага картрыджа, які ахарактарызаваў вынікі падпісання Рыжскага мірнага дагавора і тэрытарыяльных зменаў БССР пасля яго падпісання 18 сакавіка 1921 года. Аналіз палажэння Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы быў праведзены разам з юнакамі і дзяўчатамі праз інтэрактыўную інфаграфіку. Калектыўнае абмеркаванне падзей верасня 1939 года дапамагло падлеткам зрабіць выснову, што 17 верасня быў пакладзены пачатак аб’яднанню нашага беларускага народа, падзеленага без яго волевыяўлення.
На адкрытым уроку перад навучэнцамі выступіў ганаровы госць – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нашай краіны, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль ШАЛТАНЮК. Ён прыгадаў цікавыя гістарычныя факты і ўручыў дзецям кнігі “Я –грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Главные новости
