Адкрыты дыялог з моладдзю

Моладзь Жабінкаўшчыны прыняла ўдзел у агульнанацыянальным адкрытым дыялогу “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”, які адбыўся анлайн на базе Нацыянальнай бібліятэкі. У ім паўдзельнічалі прадстаўнікі парламента, міністэрстваў і ведамстваў, што займаюцца маладзёжнай палітыкай, кіраўнікі структурных падраздзяленняў саюза моладзі, пераможцы і прызёры праектаў БРСМ, прадстаўнікі студатрадаў і іншыя.
Ад Жабінкаўшчыны ў дыялогу бралі ўдзел інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Уладзіслаў Джыгіла, валанцёры атрада “Добрае Сэрца”, прадстаўнік працуючай моладзі Марына Фісючэнка.
Удзельнікі дыялогу абмеркавалі ролю моладзі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, ініцыятывы, жыццё юнакоў і дзяўчат краіны, пабачылі творчыя прэзентацыі накірункаў дзейнасці БРСМ. Напрыклад, Сяргей Дубік, што прадстаўляў Іванаўскі раён, расказаў пра паспяховыя праекты “Марафон мужнасці” і “Адраджэнне подзвігу”. Таксама паступіла шмат слушных прапаноў. Падчас дыялогу было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве БРСМ і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара