У лістападзе бягучага года прайшла дэмабілізацыя з Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Значная частка маладых людзей, якія адслужылі ў войску, пайшла працаваць па выбранай спецыяльнасці. Але ёсць і такія юнакі, якія для сябе яшчэ не выбралі прафесію, ці ранейшая работа нечым не задавальняе. Для іх і тых, хто хацеў бы служыць у органах унутраных спраў, Жабінкаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы праводзіць конкурсны адбор на службу на пасаду міліцыянера ўзвода міліцыі. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, узрост не старэй за 25 гадоў, годнасць па стане здароўя, адсутнасць адмоўных правапарушэнняў, наяўнасць станоўчых характарыстык з месцаў вучобы, службы і працы.
Таксама з накіраваннем на вучобу ад аддзялення аховы можна паступіць у вышэйшыя ўстановы адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Усе адказы на пытанні, што тычацца паступлення на службу і вучобу, можна атрымаць у Жабінкаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы з панядзелка па пятніцу з 9 да 18 гадзін па гарадскім тэлефоне 6-30-70, мабільным — (8033)608-49-34 ці па адрасе: г. Жабінка, вул. 1 Мая, 3А.
Антон АНДРАЮК, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення, лейтэнант міліцыі
Главные новости
