Ад Малых да Вялікіх Якаўчыцаў

дарога недалёкая: паселішчы раздзяляе чыгуначнае палатно, дый знаходзяцца вёскі ў суседніх сельгас-прадпрыемствах, тым не менш людзі сябруюць, ходзяць у госці. Як-ніяк суседзі!
Гэтую блізкасць і зручнасць скарысталі і злачынцы, якім спатрэбіўся розны інструмент: тайком прабраліся ў дом на вуліцы Цэнтральнай у Малых Якаўчыцах і ўкралі дрыль маркі “DWТ”, дрыль маркі “Коmfоrt” і цюнер для спадарожнікавай антэны — усяго на 240 рублёў, а літаральна праз некалькі дзён, пашкодзіўшы навясны замок, вынеслі з хлява (ужо ў Вялікіх Якаўчыцах) бензатрымер “Эко”.
Па двух крадзяжах узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле 205 КК, і следчыя шукаюць, каму спатрэбіліся гэтыя інструменты.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Андрэй ЛАГОТА, начальнік райаддзела міліцыі.