Ад 10 да 14… тысяч

Сёлетні год увойдзе ў гісторыю Жабінкі: упершыню больш чым за два стагоддзі свайго існавання колькасць яе насельніцтва перавысіла 14 тысяч. Нагадаем, Жабінка пачыналася з невялічкага хутара і дарасла да значнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага, эканамічнага і культурнага цэнтра краіны. Акрамя таго, узровень нараджальнасці ў Жабінцы — самы высокі сярод райцэнтраў Брэстчыны.
А цяпер зірніце, як расла колькасць жабінкаўцаў ад пачаткаў паселішча да сённяшняга дня:

1817 год — 10
1897 год — 473
1939 год — 1402
1969 год — 6860
1979 год — 8775
1989 год — 10852
1992 год — 11500
2006 год — 12811
2009 год — 13087
2019 год — 13969
2021 год — 14108

Як бачым, колькасць жыхароў Жабінкі за два стагоддзі значна павялічылася. І гэта не канец, бо наш горад у 2014-м афіцыйна стаў спадарожнікам Брэста, а значыцца, плануецца, што неўзабаве ў Жабінцы будзе тысяч на дзесяць жыхароў больш. Што ж, пажывем-пабачым.
Бо гэтая гісторыя ўжо будзе стварацца на нашых вачах.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Святланы КІСЛАЙ