Абвешчаны старт заявак!

У Міжнародны дзень сям’і ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці распачаўся прыём заявак для ўдзелу ў папулярным маладзёжным сельскагаспадарчым праекце “Уладар вёскі — 2021”. За гэта званне змогуць пазмагацца маладыя сем’і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады ў сельскіх населеных пунктах, працуюць у сельскай мясцовасці і вядуць асабістую падсобную гаспадарку. Увага! Маюцца ўзроставыя абмежаванні: хаця б аднаму прадстаўніку сям’і павінна быць не больш за 31 год на дзень удзелу ва ўсіх турах праекта. Заяўкі можна накіраваць на адрас электроннай пошты Жабінкаўскага РК ГА “БРСМ” zhabinka-brsm@yandeх.by да 25 мая. Для гэтага ўдзельнікам з дапамогай відэароліка неабходна пазнаёміць гледачоў са сваім падворкам, кулінарнымі і творчымі здольнасцямі. Раённы этап конкурсу адбудзецца ў гарадскім парку ў наступным месяцы. Спяшайцеся паўдзельнічаць!

Дар’я НІКАНЧУК