У актавай зале Жабінкаўскага камбікормавага завода адбылася дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам. У яе рамках абмеркавалі праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» і змены ў выбарчым заканадаўстве. У дыялогу прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Вадзім КРАЎЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА і дырэктар завода Ігар ЛАБАДА.
Жанна Уладзіміраўна падрабязна спынілася на зменах у абмяркоў-ваемым законапраекце.
— Склад Усебеларускага народнага сходу фарміруецца з яго дэлегатаў максімальнай колькасцю 1200 чалавек, — тлумачыла дэпутат. — Праектам Закона сцвярджаецца, што Усебеларускі народны сход збіраецца не радзей за адзін раз у год, а яго рашэнні будуць прымацца большасцю галасоў і стануць абавязковымі для выканання. Інфармацыя аб законапраекце сёння даступная кожнаму, адшукаць яго і азнаёміцца з тэкстам можна на Прававым форуме Беларусі.
Меркаванне народа ўжо закладзена ў абноўленай Канстытуцыі нашай краіны, засталося заканадаўча замацаваць новую форму кіравання. Усе змены адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня. Законапраект “Аб Усебеларускім народным сходзе”, вынесены на абмеркаванне, на думку дэпутата, павысіць рэпрэзентатыўнасць народнага прадстаўніцтва, пашырыць магчымасць кожнага грамадзяніна ў прыняцці важных рашэнняў. Усе разам мы можам вырашыць праблемы, якія стаяць перад нашай дзяржавай, з улікам выклікаў і пагроз як унутраных, так і знешніх.
Жанна Уладзіміраўна пасля свайго выступлення адказала на пытанні прысутных, абмеркавала варыянты вылучэння і выбрання дэлегатаў УНС ад грамадскіх аб’яднанняў. Маладыя работнікі камбікормавага завода цікавіліся, ці магчыма атрымаць права быць дэлегатам, скажам, ад іх таварыства ці пэўнага грамадскага аб’яднання. І гэта радуе: значыць, ім не абыякавы далейшы лёс краіны, цікавіць, па якіх законах давядзецца жыць нашым нашчадкам.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Главные новости
