Аб санаторным лячэнні — з першых вуснаў

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У санаторыі “Надзея” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў установы.
Першым узяў слова дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі. Ён прапанаваў сустрэчу “перафармаціраваць” —
правесці яе ў сяброўскіх абставінах, каб лепей пазнаёміцца з атмасферай, якая склалася ў калектыве, а таксама даведацца, што хвалюе работнікаў. Генадзь Мікалаевіч паведаміў, як выглядае сістэма санаторна-курортнага лячэння ў краіне, прывёў некаторыя лічбы. Раней, да аптымізацыі, у Беларусі налічваліся 173 санаторыі, якія былі запоўнены на 30 %, і 60 арганізацый аздараўленчага профілю. Цяпер іх налічваецца 105, а загружанасць павялічылася ў 2,5 раза.
— Безумоўна, немалы ўклад нашага ўрада ў каардынацыю дзейнасці і забеспячэння санаторнага лячэння грамадзян, — падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. — І адносіны да свайго здароўя з боку насельніцтва за апошні час змяніліся ў лепшы бок. Усё больш і больш людзей жадаюць аздаравіцца.
Прысутныя ў зале пацікавіліся ў выступоўцы, ці зменіцца сістэма закупак пуцёвак, ці будзе скарачацца дзяржфінансаванне на санаторна-курортнае лячэнне, ці плануецца ўнясенне змен у прававыя акты па дадзенай тэматыцы. На ўсе пытанні дырэктар рэспубліканскага цэнтра даў грунтоўныя адказы.
Затым выступіў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёна, яго перспектывах і праектах.
На сустрэчы прысутнічала таксама начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Людміла Белахвосцік.