У кінатэатры “Юбілейны” на мінулым тыдні з ініцыятывы раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў АПК адбыўся семінар-вучоба, на які былі запрошаны кіраўнікі, старшыні прафкамаў, юрысты і кадравыя работнікі сельгаспрадпрыемстваў Жабінкаўшчыны.
Падчас сустрэчы, якую распачаў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Кучынскі, былі разгледжаны два пытанні. Аб тым, як правільна прымяняць працоўнае заканадаўства, паведаміла галоўны прававы інспектар абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аліна Гумен. А яе калега Аляксандр Бараноўскі, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы, падрабязна спыніўся на калектыўна-дагаворнай рабоце ў арганізацыях, разгледзеў тыповыя парушэнні пры ўнясенні змен.
Напрыканцы семінара госці адказалі на пытанні прысутных, а тыя, у сваю чаргу, падзякавалі ім за карысную інфармацыю.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

