Аб генацыдзе — са старшакласнікамі

Факультатыўныя заняткі “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” для навучэнцаў 9 “Б” класа першай гарадской школы наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна СТАЦІЎКА, памочнік дэпутата Уладзімір АНДРЭНКА, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга ЦІМАШЭНКА і яе намеснік Вольга КАРПУК. Падчас заняткаў перад навучэнцамі выступілі Жанна Уладзіміраўна і Вольга Уладзіміраўна, якія падкрэслілі, што маладое пакаленне павінна памятаць подзвіг продкаў, ведаць гісторыю сваёй дзяржавы і не забываць, якой цаной дасталася перамога ў Вялікай Айчыннай. Факультатыў прадоўжыўся ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. У Год гістарычнай памяці экскурсаводы закранулі тэму генацыду беларускага народа ў гады вайны, у тым ліку на Жабінкаўшчыне.
Фота Святланы БЯЛЯК