ААТ “Рагазнянскі” займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці малака

Па вытворчасці малака ААТ “Рагазнянскі” займае лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў раёне, але і вобласці! Так, поспехі жывёлаводаў малочнатаварных комплексаў “Бусні-1” і “Бусні-1000” у першым паўгоддзі займаюць другі радок па надоі на карову ў абласной зводцы пасля ААТ “Моладава-Агра”.
Не першы год калектыў МТФ “Бусні-1000” узначальвае вопытны брыгадзір Надзея Багрова. Пад яе кіраўніцтвам аператары машын-нага даення Надзея Сідарук, Валян-
ціна Салей, Святлана Язерская, Міраслава Гудзямчук і Жанна Грыб дабіваюцца поспехаў у сваёй справе. Так, за 10 месяцаў бягучага года ад кожнай рагулі тут надаілі звыш 8400 кілаграмаў малака (што на 660 кг болей, чым летась за такі ж перыяд). Жанчыны ўпэўнены, што гэта не мяжа, і спадзяюцца і далей трымаць марку малочных лідараў вобласці.
На здымку: аператары малочнага даення Міраслава Гудзямчук, Валянціна Салей і Жанна Грыб — пераможцы раённага конкурсу за дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў у АПК у 2020 годзе.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК