Жабінкаўскі РАНС: канікулы павінны быць бяспечнымі!

Наступіў доўгачаканы купальны сезон. Сотні жыхароў імкнуцца ў выхадныя дні бліжэй да вады. Свежае паветра, сонца, купанне не толькі прыносяць задавальненне, але і з’яўляюцца добрым сродкам закальвання арганізма. Разам з тым вада рэгулярна забірае жыцці. У большасці выпадкаў прычыны гібелі — незахаванне тэхнікі бяспекі, гульні і свавольства дзяцей на вадзе.

За мінулыя суткі ў рэспубліцы патанулі тры чалавекі, з іх адно дзіця.

З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму людзей у нашым раёне працягваюцца акцыі “Летні патруль” і “Канікулы без дыму і агню”.

Каб папярэдзіць трагедыі на вадаёмах, выратавальнікі нагадваюць важныя правілы бяспекі:

— купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах;

— плавайце ўздоўж берага ці ў кірунку да яго;

— не заплывайце за буйкі;

— не нырайце ў незнаёмых месцах;

— не скачыце з лодак, пірсаў, катэраў і прычалаў;

— не плавайце на матрацах, камерах, іншых падручных сродках;

— не пакідайце дзяцей без нагляду;

— памятайце, што алкаголь і адпачынак на вадзе не сумяшчальныя.

Любоў ВАЙТОВІЧ, спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.