Колькi новых сем’яў утварылася ў раёне ў прыгожую дату 24 красавiка?

Даўно заўважана: людзей прыцягвае збег лічбаў у датах. Многія нават лічаць: калі нешта адбываецца ў такія дні, дык гэта добры памятны знак, які гарантуе сямейнае шчасце на ўсё астатняе жыццё. Пагэтаму вакол “прыгожых” дат міжволі нараджаецца ажыятаж, і многія пары хочуць звязаць свае лёсы менавіта ў даты, падобную на сённяшнюю. Вядома, такі дзень лёгка запомніць і амаль немагчыма забыць.

24 красавіка 2024 года, або 24. 04. 24, – адна з такіх дат, што будзе памятнай і праз дзесяцігоддзі, для многіх маладых. Менавіта ў гэты дзень адразу чатыры пары маладых людзей, не чакаючы выхадных, выказалі жаданне абмяняцца заручальнымі пярсцёнкамі ў Жабінкаўскім загсе.

Аднак хочацца пажадаць тым, хто 24.04.24 зрабіў такі адказны крок, не толькі спадзявацца на “добры збег лічбаў”, а будаваць свае адносіны на агульных інтарэсах, павазе і каханні – падмурках сапраўднага шчасця.

А яшчэ, канечне, жадаем, каб у маладыя сем’і, як прыйдзе пара, завітаў белакрылы буслік і прынёс чаканых дзетак.

Шчасця ўсім маладым, міру вам і шчырага кахання!

Галіна АКСЮЦІК, загадчык аддзела загс Жабінкаўскага райвыканкама; Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.