Надзвычай запатрабаванай у асяродку вяскоўцаў справай заняты натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Алеся Будзько. Паводле графіка Алеся Георгіеўна штомесяц наведвае розныя населеныя пункты раёна, каб аказаць людзям свае паслугі.
Нядаўна ў перыяд апошняга па часе выезду ў Азяты яна ў чарговы раз аказала дапамогу жыхарам аграгарадка і сельсавета. Тыя звярталіся з рознабаковымі пытаннямі, звязанымі з натарыяльнай дзейнасцю. Прынамсі, спецыяліст з райцэнтра пракансультавала мужчыну, што цікавіўся, як паводле закону правільна распарадзіцца ў завяшчанні сваёй маёмасцю. Іншая грамадзянка, якую хвалявалі пытанні спадчыны, са свайго боку, таксама выказала ўдзячнасць натарыусу за вычарпальную кансультацыю.
Акрамя таго, Алеся Георгіеўна наведала ў Азятах пажылую жанчыну, каб аформіць даверанасць на атрыманне пенсіі за бабулю, якая ўжо ў вельмі паважаным узросце.
Анатоль РОСТАЎ
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
