Паважаныя абаронцы Айчыны, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл, жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
23 лютага — свята адважных і моцных духам мужчын, гатовых заўсёды абараніць сваю Радзіму, свой дом, сваіх родных і блізкіх. Яно з’яўляецца сімвалам мужнасці, стойкасці і патрыятызму, мае слаўную гісторыю і глыбока шануецца беларускім народам.
Гэты знамянальны дзень аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс Беларусі, хто стаіць на варце яе інтарэсаў і бяспекі, хто мірнай працай і вайсковай доблесцю ўмацоўвае моц і аўтарытэт нашай дзяржавы.
Сёння мы ўспамінаем і гаворым словы падзякі ветэранам. Іх гераічны подзвіг – гэта няўмольная гістарычная праўда, якую немагчыма забыць і сказіць. Даўгалецця вам, нашы героі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і міру, шчасця і дабрабыту, ладу і згоды кожнай сям’і.
Паважаныя мужчыны! Будзьце заўсёды апорай і падтрымкай для сваіх родных, іх надзейнай штодзённай абаронай.
Жанна СТАЦІЎКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
