У нашы сем’і вясна шчасце прынясла

Веснавыя месяцы маюць прыгожыя назвы, як і імёны дзетак, што прыходзяць на свет у гэты час. Разам з бацькамі шчыра радуемся нараджэнню іх сыночкаў і дачушак.

Аддзел загса раённага выканаўчага камітэта і супрацоўнікі газеты “Жабінка актуальна” віншуюць татаў і матуль адзінаццаці маленькіх жабінкаўцаў, зарэгістраваных у нашым раёне ў сёлетнім сакавіку.

Сярод немаўлятак, што прыйшлі на свет у першы месяц вясны, – чатыры хлопчыкі і сем дзяўчынак. Усе імёны, дадзеныя бацькамі, выключна арыгінальныя. Сярод маленькіх багатыроў сустракаюцца Дзмітрый, Мацвей, Марк і Марат, а сярод юных прынцэс – Васіліса, Кіра, Лізавета, Ганна, Паліна, Юлія і Агата. Апошняе імя, бадай, самае рэдкае ў нашым спісе маленькіх жыхароў горада-спадарожніка і Жабінкаўскага раёна, народжаных у першы веснавы месяц. Гэтае імя прыйшло да нас са Старажытнай Грэцыі і азначае “добрая” ды “харошая”. Аднак мы ўпэўнены, што для сваіх блізкіх і родных не толькі Агата самая-самая добрая, але і кожнае дзіцятка, што зазірнула веснавым сонейкам у жабінкаўскія сем’і, для іх маці і бацькі самае лепшае і найпрыгажэйшае.

Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.