
Супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама і газеты “Жабінка актуальна” віншуюць бацькоў дзесяці маленькіх жабінкаўцаў. Разам з татамі і матулямі шчыра радуемся нараджэнню дзетак, што былі зарэгістраваны ў апошні зімні месяц.
Ад такіх цудоўных падзей і прыемных навін цеплынёй павеяла нават у самыя моцныя маразы. Сярод лютаўскіх немаўлятак аказалася шэсць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі.
Самым распаўсюджаным імем стала Ягор, якое выбіралі для сваіх сыночкаў у двух сем’ях. Акрамя таго, напрыканцы зімы прыйшлі на свет хлопчыкі, названыя Максімам, Віктарам ды Александрам. Мабыць, самым рэдкім можна лічыць імя Дзям’ян, якое атрымаў у лютым яшчэ адзін маленькі жабінкавец.
Юныя прынцэсы сталі носьбіткамі сапраўды царскіх імён: Валерыя, Злата, Стэфанія ды Марыям. Апошняе, бадай, самае рэдкае і старажытнае ў спісе імён, якія бацькі давалі ў апошні зімовы месяц маленькім жыхаркам горада-спадарожніка і Жабінкаўскага раёна. Яно згадваецца яшчэ ў біблейскіх тэкстах як форма імені Марыя, што значыць “любімая” або “жаданая”. Бясспрэчна не толькі Марыям, але ўся шчаслівая дзясятка дзетак для іх родных – гэта самыя любімыя ды вельмі жаданыя дочкі і сыны, прадаўжальнікі сямейных тадыцый.
Наталля ВАРАТНІКОВА, начальнік Жабінкаўскага загса; Анатоль БЕНЗЯРУК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
