
21 лютага да Дня роднай мовы ў Сцяпанкаўскай бібліятэцы для вучняў 3-9-х класаў прайшла літаратурная гульня «Знаўцы роднай мовы».
Бібліятэкар пачала размову вершам У. Дубоўкі «Родная мова», паведаміла чаму і калі адзначаюць Дзень роднай мовы, што наша мова – культурная спадчына беларускага народа.
Далей праводзіліся віктарына, конкурсы і заданні. Прысутныя называлі ветлівыя словы, перакладалi з рускай мовы на беларускую ў конкурсах «Куфэрак слоў» і «Перакладчыкі», узгадвалi беларускiя прыказкi, разгадвалi рэбусы. У заданні «Назаві, што гэта» прапанавалася беларускае слова, дзеці тлумачылі, што яно азначае. «Загадкі з вясёлай хаткі» складаліся з 20 пытанняў на разнастайную тэматыку, пры гэтым паперкі з пытаннямі даставалі з кардоннай скрыначкі. Удзельнікі тлумачылі значэнне «хітрых» беларускіх слоў і выбіралі адказ з чатырох прапанаваных варыянтаў у выпрабаванні «Словы-хітрыкі». У час гульнi наведвальнікі праявiлi свае творчыя здольнасці, кемлiвасць, знаходлiвасць.
Да мерапрыемства аформлена кніжная палічка «Мову родную любіце».








Источник: ГУК «Жабинковская РЦБС»
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
