Жители Ракитницкого сельсовета приняли активное участие в субботнике, который прошел на территории агрогородка Ракитница и деревни Бульково.
В Ракитнице совместными усилиями привели в порядок детскую игровую площадку — покрашено оборудование. Также начаты работы по благоустройству обочины центральной улицы.
В деревне Бульково жители объединили усилия для благоустройства местного кладбища и прилегающей территории.
Ракітніцкі сельсавет, куды гэтым разам прывёў нас праект “Взгляд”, – самы малады ў раёне і найбліжэйшы да Брэста. Сельсавет быў утвораны 4 студзеня 1965 года, а восенню 2000-га яго цэнтр перанеслі з Пятровічаў у Ракітніцу, і ён атрымаў сённяшнюю назву. Як і Ленінскі, гэты сельсавет месціцца ля аўтастрады М1. Узначальвае яго Святлана Цяльпук. Па словах Святланы Іванаўны, у дзевяці населеных пунктах жывуць 1843 чалавекі. Амаль палова жыхароў – у аграгарадку Ракітніца, пра які і пойдзе гаворка ў сённяшнім выпуску праекта. Акрамя сельгаставарыства “Ракітніца”, вынікамі сваёй працы радуюць мясцовыя фермеры з “Ева-Лэнда” ды “ЯКВІЛА”. Цудоўнымі прыроднымі куткамі багата Пятровіцкае лясніцтва. Ракітніцкая зямля ўзгадавала многіх славутасцяў. У іх ліку паэт Альбін Дзяконскі і акадэмік Андрэй Трафімук, заслужаны артыст Беларусі Іван Герасевіч і айчынны пісьменнік Расціслаў Бензярук.
Аграгарадок квітнее і маладзее
Аграгарадок Ракітніца –
сапраўдны цэнтр жыцця. Тут размяшчаюцца адміністрацыйны будынак сельвыканкама і
мясцовага аднайменнага сельгаспрадпрыемства, сярэдняя школа і дзіцячы сад,
сельскі Дом культуры і бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі, амбулаторыя ўрача
агульнай практыкі, аддзяленне “Беларусбанка”, цырульня, магазін філіяла
“Жабінкаўскі” ды некалькі прыватных крам.
Наш рэдакцыйны “жыгулёнак”
накіроўваецца да дзіцячага сада, дзе працуе намеснікам загадчыка Алёна
Ларыёнава – стараста аграгарадка Ракітніца. Алёна Аляксееўна разам з выхавальнікамі
і дзеткамі рыхтуюцца да мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь”, якое адбудзецца 6
лістапада. Чакаецца прыезд прадстаўніка пракуратуры Жабінкаўскага раёна ды
іншых ганаровых гасцей, таму дзеці старанна развучваюць вершы, песні і танцы.
Алёна Ларыёнава –
педагог вопытны, у Ракітніцкім дзіцячым садзе працуе больш за чвэрць века, з
2010-га – на пасадзе намесніка загадчыка. Узначальвае ўстанову, якую наведваюць
86 дзяцей, Вольга Гацкевіч.
– 42 дзіцяці ў нас са
шматдзетных сем’яў, і гэта вельмі добра, што ракітчукі нараджаюць шмат дзетак,
каб аграгарадок квітнеў і маладзеў, – кажа Алёна Аляксееўна.
Яна – мясцовая жыхарка,
больш за паўвека жыве ў Ракітніцы. Як чалавека чулага і неабыякавага да чужых
праблем дзесяць гадоў таму Алёну Ларыёнаву абралі старастай аграгарадка.
– Летась у Ракітніцы
прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Напярэдадні
населены пункт быў добраўпарадкаваны: фасады будынкаў пафарбавалі, вуліцы
апрануліся ў асфальт, з’явіліся дзіцячая гульнёвая пляцоўка, новыя пляцоўкі для
смеццевых кантэйнераў… Карацей кажучы, была праведзена вялікая работа, каб
Ракітніца заззяла новымі фарбамі, каб жыццё яе жыхароў стала больш камфортным,
– расказвае Алёна Аляксееўна.
Па словах старасты,
нараканняў на якасць дарог і пітной вады ў ракітчукоў няма. Алёна Ларыёнава
робіць агаворку, што ў новых мікрараёнах аграгарадка пакуль няма асфальту, але
гэта справа часу. У жыцці не ўсё і не адразу з’яўляецца.
Лепшая ўзнагарода
Гэтая жыццёвая ісціна
добра вядома Віталю і Наталлі Сакалоўскім, што жывуць у Ракітніцы на вуліцы 70
гадоў Кастрычніка. І галава шматдзетнай сям’і, і яго жонка добра ведаюць цану хлеба
і працы. Віталь Мікалаевіч рупіўся мулярам у ПМК-10, брыгадзірам будаўнічай
брыгады ў саўгасе “Беларусь”, як раней называлася ААТ “Ракітніца”. У 1995 годзе
звольніўся і ўладкаваўся на тэлевышку ў Ракітніцы, дзе да выхаду на пенсію
працаваў рабочым па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў. Наталля
Іванаўна шчыравала закройшчыцай, поварам і больш за чвэрць века – лабарантам па
малаку ў ААТ “Ракітніца”.
Сакалоўскія пераехалі з
Жабінкі ў Ракітніцу 45 гадоў таму. Летась адзначылі сапфіравае вяселле. А
сёлета споўнілася роўна паўвека, як Наталля Іванаўна жыве ў Беларусі.
Нараджэнка Хмяльніцкай вобласці, у дзявоцтве Харунжая, спачатку сама пераехала
ў нашу краіну пад белымі крыламі, а потым і брата Уладзіміра паклікала. Той,
хто чытае раёнку, неаднойчы бачыў на яе старонках замалёўкі пра перадавіка ААТ
“Ракітніца” – трактарыста-машыніста Уладзіміра Харунжага, узнагароджанага летась
паводле прэзідэнцкага ўказа медалём “За працоўныя заслугі”.
Лепшая ж узнагарода для
Віталя і Наталлі Сакалоўскіх – трое дзяцей ды пяцёра ўнукаў. Старэйшы сын
Мікалай жыве ў Тэльмах, працуе вадзіцелем. Сярэдняя дачка Таццяна – бухгалтар
на камбікормавым заводзе. Малодшая Марына – інжынер-тэхнолаг на “Савушкіным
прадукце”, жыве побач з бацькамі на той жа вуліцы ў Ракітніцы. Таму Марыніны
дзеці Аня і Юля найчасцей бываюць у гасцях у бабулі з дзядулем. Аднак і
старэйшыя ўнукі Ксенія, Кірыл і Вераніка з задавальненнем наведваюцца ў
Ракітніцу, дзе ў прыгожым двары ці ва ўтульным доме за вялікім сталом збіраюцца
родныя, каб адзначыць чарговае свята, на якія сям’я Сакалоўскіх багата.
Жыццё – як кінафільм
Сама ж Ракітніца багата не толькі на добрых гасцінных людзей, на вялікую колькасць дзяцей, але і на доўгажыхароў. Сярод ракітчукоў шаноўнага ўзросту больш жанчын, чым мужчын. Прадстаўнікі моцнай паловы, каму за 85, – на вагу золата. А калі такі мужчына ў свае паважаныя гады яшчэ й машынай кіруе, сам для сябе ежу гатуе, садзіць агарод і чытае без акуляраў, то гэта сапраўдны брыльянт. Гаворка ідзе пра Васіля Прыхненку, які сёлета адзначыў сваё 89-годдзе ў добрым здароўі ды яснай памяці.
Калі мы завіталі ў госці
да Васіля Сямёнавіча, ён збіраўся смажыць катлеты.
– А што вы думалі?
Мужчыны – найлепшыя кухары ў свеце. І хоць хутка да мяне загляне сацыяльны
работнік Алена Карнялюк, я аблегчу ёй працу – гатаваць не трэба будзе дакладна.
Лепш няхай пагаворыць са мной, падзеліцца навінамі, – сказаў Васіль Прыхненка.
А са мной доўгажыхар
падзяліўся ўспамінамі. Нарадзіўся ён у Растоўскай вобласці 21 чэрвеня 1936 года
– за пяць гадоў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Памятае, як бацьку забіралі
на фронт, як вярнуўся ён, кантужаны, дадому. У Васіля Сямёнавіча былі тры
старэйшыя браты і сястра. Жылі бедна, але дружна.
– 1956 годзе мяне
прызвалі ў армію і накіравалі на цаліну ў Башкірыю. Адтуль нас прывезлі ў
Львоў, дзе я служыў тры з паловай гады ў авіяцыі. Займеў спецыяльнасць
электрыка па электраабсталяванні самалётаў. А яшчэ да вайны атрымаў правы
кінамеханіка. Таму ў арміі я быў і сувязіст, і кінамеханік, трансляваў радыё па
гарнізоне, – пракручвае стужку жыцця мой суразмоўца.
Пасля службы Васіль
Сямёнавіч вярнуўся дадому і ажаніўся з прыгажуняй Валянцінай, якую праводзіў
дахаты пасля кінасеансаў. На жаль, яго першы шлюб быў нядоўгім – Валя пакахала
іншага, забрала свае рэчы і пераехала ў іншы горад. Васіль Сямёнавіч вельмі
перажываў, але што зробіш: трэба жыць як набяжыць.
У 1960-я гады на заробкі
ў Растоўскую вобласць прыехала разам са сваімі братамі прыгожая чарнабровая
Ганна – будучая другая жонка Васіля Сямёнавіча. У яе быў пяцігадовы сынок Слава
ад першага шлюбу, якога Васіль Прыхненка ўсынавіў і выгадаваў як роднага.
А далей маладую сям’ю
чакаў пераезд у Беларусь, адкуль была родам Ганна Сяргееўна, жыццё ў горадзе
над Бугам, дзе Васіль Сямёнавіч атрымаў ад сваёй працы бясплатную кватэру. У
1996 годзе галаву сям’і праводзілі на заслужаны адпачынак, і Прыхненкі купілі
домік у вёсцы Імянін Драгічынскага раёна, дзе жыла родная сястра жонкі. Аднак
сын ды ўнучкі наракалі, што да бацькоў далёка ездзіць, і параілі купіць кватэру
ў аграгарадку Ракітніца. Так, у 2004 годзе Васіль ды Ганна (іх імёны адразу
адносяць нас да Івана Мележа і яго рамана “Людзі на балоце”) сталі ракітчукамі.
– Але ведаеце, у чым
парадокс? – кажа Васіль Сямёнавіч. – Сын і ўнучкі часцей ездзілі да нас у
Імянін, чым у Ракітніцу, ад якой да Брэста рукой падаць. Аднак, я ні на кога не
крыўдую: сын хварэе, унучкі і праўнучкі занятыя сваімі справамі.
Сем гадоў таму не стала
вернай спадарожніцы нашага героя. Цяпер да яго наведваецца сацыяльны работнік,
як мы ўжо сказалі вышэй. Але Васіль Сямёнавіч не замыкаецца ў чатырох сценах.
Сёння ён ідзе ў бібліятэку па чарговую кнігу, заўтра паедзе на сваіх “Жыгулях”
у Брэст праведаць хворага на цукровы дыябет сына.
Ёсць і яшчэ адна аддушына ў жыцці Васіля Прыхненкі. Гэта яго першае каханне, першая жонка Валянціна. Васіль Сямёнавіч адшукаў яе праз некалькі гадоў пасля смерці другой жонкі праз знаёмых. Мужа, дачкі і ўнучкі Валянціны ўжо няма ў жывых. Яна адна-адзінюткая. Таму пажылых людзей, якія калісьці былі звязаны шлюбам, цяпер звязваюць тэлефонныя размовы і ўспаміны. Хто ведае, можа, наважыцца Валянціна прыехаць да Васіля, каб старасць была лягчэйшая і весялейшая. Хочацца, каб у іх кінастужцы быў шчаслівы канец.
А мы ў наступны раз
ізноў завітаем у Ракітніцу да іншых цікавых герояў, таму што тут ёсць пра што
пісаць і пра каго расказаць.
В соответствии с Положением о порядке учёта мнения граждан и местных Советов депутатов при решении вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь, утверждённым постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 6 июля 2012 г. № 623, Ракитницким сельским Советом депутатов в газете «Жабiнка актуальна» и на странице Жабинковского районного исполнительного комитета сайта Брестского областного исполнительного комитета проводилось выяснение мнения граждан об изменении границ сельских населённых пунктов Ракитницкого сельсовета Жабинковского района.
В
течение одного месяца с даты опубликования извещения в средствах массовой
информации и его размещения в глобальной компьютерной сети интернет мнений
граждан, а также выводов о наличии или об отсутствии необходимости
корректировки предложения по вопросам административно-территориального
устройства либо о нецелесообразности реализации вышеуказанного предложения не
поступало.
В четверг, 29 мая, Ракитницкий сельсовет посетил член Совета Республики Национального собрания нашей страны Александр Карпицкий. В приёме граждан и в прямой телефонной линии вместе с парламентарием приняли участие заместитель председателя Жабинковского райисполкома Инна Тарасевич и председатель Ракитницкого сельисполкома Светлана Тельпук.
Александр Сергеевич охотно посещает Жабинковщину, поскольку год назад был выдвинут и избран в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва от Каменецкого, Жабинковского, Малоритского районов. Поэтому вопросы, которые волнуют жабинковцев, являются для сенатора приоритетными.
Проблемы,
которые поднимали перед Александр Карпицким его избиратели, в основном носили социально-экономический
характер. Те из них, что требовали отдельной проработки совместно с
представителями исполнительной ветви власти, были взяты Александром Сергеевичем
под личный контроль.
Подробнее
о том, как в Ракитнице проходил приём граждан и проводилась прямая телефонная
линия, читайте в газете «Жабінка актуальна» в средовском номере, который придёт
к нашим читателям 4 июня.
Копирование
и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно
только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by.
Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем
оригинальный материал zhabinka.by.