Утром 9 апреля в передаче «Утренний эспрессо» директор Брестского областного краеведческого музея Алексей Митюков и генеральный директор ОАО «Жабинковский сахарный завод» Александр Познанский пригласили жителей Бреста и города-спутника Жабинки посетить в 16.00 музей, чтобы стать свидетелями и отчасти участниками нового проекта «#1регион. Под знаком качества».
Мероприятие
было посвящено Году качества и 85-летию
Брестской области, которое будет
отмечаться в декабре текущего года.
Главной целью проекта стало знакомство
брестчан с ведущими предприятиями
нашего региона. Дать старт этому
масштабному проекту, который будет
рассказывать о достижениях Брестчины
и талантливых трудолюбивых жителях,
выпала честь флагману индустрии,
размещённому в Жабинке.
Тот, кто посетил в указанное время храм Муз, как нередко образно называют музей, однозначно не был разочарован. Программа мероприятия оказалась необычно разнообразной. Уже в фойе на первом этаже развернулась интерактивная площадка, организованная преподавателями и учащимися Брестского торгово-технологического колледжа. Свой песенный подарок гостям преподнесла группа «Новый стиль», состоящая из самодеятельных артистов Жабинковского сахарного завода.
О предприятии подробнее рассказали его руководитель Александр Николаевич Познанский и его заместитель Светлана Анатольевна Цюга. Участники мероприятия узнали об истории завода, которая началась 60 лет назад, о сегодняшнем коллективе и достижениях открытого акционерного общества «Жабинковский сахарный завод» в Беларуси и на мировых рынках. А ещё зрителям было продемонстрировано, как работают заводчане на различных стадиях производства сахара от поставки сырья до отгрузки готового товара. Можно было убедиться, что само производство очень специфично, включает сложные технологические процессы.
Посетители музея смогли также поучаствовать в викторине и получить призы от жабинковского «сладкого флагмана». Кроме того, в залах музея их ожидала развёрнутая выставка и интерактивные площадки с мастер-классами от педагогов и учащихся торгово-технологического колледжа, которые изготовили из сахара высокохудожественные кондитерские изделия.
Подробнее о мероприятии в залах Брестского областного краеведческого музея, проведённом крупнейшим предприятием города-спутника, читайте в номере районной газеты «Сельская праўда», который придёт к нашим подписчикам 17 апреля.
Антон ЦЫМУС Фото Екатерины ЯКУБЁНОК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Гэта па-сапраўднаму ўнікальная вёска. Далёка не кожны, нават вялікі населены пункт, можа, як Залуззе, пахваліцца такім сузор’ем сваіх нараджэнцаў. Адсюль паходзяць ажно тры (!) кіраўнікі Брэста: у XVII стагоддзі ў паселішчы нарадзіліся берасцейскія кашталяны Мельхіёр і Дамінік Савіцкія, а паміж 2004 і 2014 гадамі кіраўнікомБрэсцкага гарвыканкама з’яўляўся Ганаровы грамадзянін горада Брэста залуззевец Аляксандр Палышанкоў. У вёсцы, размешчанай уздоўж Мухаўца, таксама прыйшлі на свет Герой Сацыялістычнай Працы Фёдар Валасюк; Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР Канстанцін Буснюк; былы партызан-чарнаковец, доктар ваенных навук Юльян Гогаль; Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Мікалай Кандрацюк.
А
яшчэ Залуззе спрадвеку было калыскай
талентаў, краем майстравых людзей. З
імі пазнаёмімся бліжэй.
Дом, дзе жыве творчасць
Чалавек
творчы прыйшоў у гэтыя мясціны значна
раней, чым вёска трапіла на старонкі
летапісаў. У Брэсцкім абласным краязнаўчым
музеі дэманструецца так званая
“Залуззеўская баба” –паганскі ідал,
“апрануты” старадаўнім майстрам-каменацёсам
у хустку. Пазней хрысціяне выбілі на ім
крыж.
Цяпер гожыя вышыўкі ды карункі можа пабачыць кожны, хто зазірне ў Залуззеўскі Дом народнай творчасці. Яго гаспадыня таксама надзвычай таленавітая: Святлана Ляшук – рамеснік, і многае падуладна яе таленавітым рукам. А яшчэ яна цудоўны арганізатар, здольны натхняць іншых шчыра любіць усё народнае, а значыцца, і спрадвеку роднае.
Залуззе
– мо самая працяглая жабінкаўская
вёска. І гэта невыпадкова: у 1970
годзе
яна аб’ядналася з дзвюма суседнімі.
Але і зараз мясцовыя адрозніваюць уласна
Залуззе, якое цягнецца да мосціка, і
Савіцк з Багуславічамі – самыя старыя
часткі гістарычнага сяла. Дом,
дзе бруяе творчасць, – у былым Савіцку.
Побач жывуць народныя майстрыхі Ніна
Яшчук ды Таццяна Суцько, да якіх завіталі
ў госці. Таццяна Кірылаўна – равесніца
вайны, Ніна Аляксандраўна – аднагодак
Перамогі. У іх лёсах увогуле шмат
агульнага: і месца нараджэння, і няпростае
жыццё, і захапленне вышыўкай, атрыманае
ў спадчыну ад матуль, і прыгожыя народныя
песні.
Калісь
у Залуззі існаваў цудоўны фальклорны
калектыў “Багуслаўка”. Сапраўднай яго
душой быў настаўнік, ветэран вайны і
мясцовы паэт Васіль Давідчык. Для
“Багуслаўкі” Васіль Гаўрылавіч складаў
сцэнкі, вершы, песні.
– О! Мы ж паўсюль спявалі, – прыгадвае былое Ніна Яшчук, – і ў Жабінцы бывалі, і ў Брэсцкім драмтэатры, і ў музеі, і ў санаторыі “Буг” для адпачываючых канцэрты давалі, і на “Дажынках” абрады рабілі ў полі і на сцэне. Было нас 16 чалавек, а цяпер ужо нікога, акрамя нас, не засталося… Пытаецеся, у чым я майстар? – і, пераходзячы на тутэйшую гаворку, гарэзліва заканчвае, пастукваючы кіёчкам аб падлогу: – Я усэ могу робыты, нават с клюшкою ходыты!
Таццяна Суцько сустрэла нас на парозе са сваім сябрам – коцікам Рыжыкам. Жанчына дасюль не абмінае клуб, дзе вучыць дзяцей прасці, каб не забывалі тыя, як цягнецца льняны кужалёк – повязь паміж пакаленнямі. І тая повязь сапраўды ёсць: Святлана Ляшук паказвае фотаздымкі, дзе занатаваны нядаўнія святы, на якія Дом творчасці бывае багаты.
Мужчынскія справы
Аднак
не думайце, што толькі жанчыны ў Залуззі
такія спраўныя. Моцная палова чалавецтва
таксама сваімі талентамі радуе.
Шырока вядомы далёка за межамі Жабінкаўшчыны майстар па дрэве Павел Шадрын. Гадоў 15 таму ён прыехаў з Мурманска на сталае жыццё ў Беларусь, дзе некалі служыў у войску. Знайшоў тут сваю палавінку – жонку-майстрыху Надзею – і другую радзіму, да якой прыкіпеў душой. Сялібу Шадрыны набылі на ўскрайку Залуззя і назвалі “Лясной гаванню”. Павел Мікалаевіч стварыў сапраўдны асяродак хараства, дзе спалучаюцца беларускія матывы, насычаныя фантазіяй творчага чалавека і жывой палескай прыроды.
Калі Шадрыны прыбылі ў Залуззе здалёк і працуюць з дрэвам даўно, дык Аляксей Русіла – з суседніх Панцюх і справу сваю толькі пачынае. Малады гаспадар усяго некалькі месяцаў таму адкрыў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Алесіа”, аднак ужо мае досыць індывідуальных заказаў на выраб корпуснай мэблі.
Асаблівым
аўтарытэтам карыстаецца вясковы стараста
Аляксандр Казак. Яго меркаванні маюць
вагу. Залуззе абслугоўваюць аўталаўкі
ад міжрайбазы і “Еўраопта”. Была ад іх
прапанова скараціць адзін прыпынак у
вёсцы, ды Аляксандр Іванавіч запярэчыў:
“Нельга так рабіць. Залуззе – вёска
працяглая, старым людзям будзе нязручна”.
Кіраўніцтва гандлёвых арганізацый
прыслухалася да слоў старасты, пакінула
ўсё па-ранейшаму.
Каля
аднаго з прыпынкаў – магазін “Камбікармы”
ад “БЕЛКОРМА”, у якім гандлюе Надзея
Данілюк. Па тавары камбікомавага завода
сюды прыязджаюць нават з Кобрына, Пінска,
Століна. А як спатрэбіцца, Надзея
Васільеўна развозіць (ёсць такая паслуга)
камбікармы ды заатавары ў далёкія вёскі
раёна.
А
нам рухацца далей – недалёка: у аграгарадок
Мацеевічы.
Анатоль БЕНЗЯРУК Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
На
44-м кіламетры, калі рухацца па “беларускім
экватары” з Брэста ў напрамку беларускай
сталіцы, месціцца вёска Хадасы. За смугою
часу ўжо і не дазнаешся, чым быў знакаміты
той Хадос ці Хвядос, які даў імя паселішчу.
А даўніны тут навокал шмат: і старадаўні
“курган векавечны”, і магіла ахвяр
фашызму, схаваная пад шатамі высачэзных
смаляністых соснаў. Тут былі жорстка
закатаваны восенню 1942 года ахвяры
яўрэйскага гета, што брукавалі дарогу
да Кобрына. А калі яны скончылі сваю
справу, сотні працаўнікоў паклалі ў
магілы аўтаматныя і кулямётныя чэргі…
Памяць пра
тое захоўваецца дасюль, бо без яе нельга
крочыць у заўтрашні дзень.
І
ўсё ж нездарма побач хуткасная шаша –
старадаўняя вёска імкнецца ісці ў нагу
з часам, забытай, закінутай яе ніяк не
назавеш, асабліва калі зазірнеш да
дбайных гаспадароў, што жывуць на вуліцы
Паўночнай, або пабачыш, як забудоўваецца
вуліца Хутарская. Адразу скажам: тут
ёсць перспектывы для жыцця. На заклік
“Вёсачка, жыві!” Хадасы адказваюць
станоўча.
Цеплыня на Паўночнай вуліцы
Мо
на Поўначы і сцюдзёна, а вось у доме №
15 на вуліцы Паўночнай пануе цеплыня.
Яна адчувальная адразу, як пераступіш
парог: печка напалена, паўсюль прыгажосць,
створаная рукамі гаспадыні, і безліч
кветак у кожным пакоі.
Прыселі
ля грубкі з гаспадаром, каб сагрэцца і
паразмаўляць. Мікалай Аляксеевіч Пукіта
– чалавек неардынарны, нарадзіўся за
чатыры месяцы да заканчэння вайны ў
Нямеччыне, дзе бацькі апынуліся не па
ўласнай волі.
Малалетні
вязень фашызму Мікалай Пукіта хутка 80
гадоў як крочыць па жыцці. На той дарозе
яшчэ не стаміліся ногі – ёсць пакуль
сілы, каб трымаць гаспадарку і ўласнымі
рукамі ды з дапамогай добрых людзей
ладзіць гожую сялібу. Зусім нездарма
яго падворак амаль тры гады таму прызнаны
ў ліку лепшых у сельсавеце.
–
Вы
да нас лепш у ліпені прыязджайце, –
запрашае гаспадыня Таццяна Курыга. –
Вось калі хараство дык хараство! Да нас
многія ездзяць улетку, каб сфатаграфавацца
ля альтанкі, горкі ці стаўка са штучнымі
лебядзямі. А кветак тады колькі на
падворку! І водар стаіць такі, што
прыцягвае і чалавека, і пчолку. Так-так,
краскі не проста дываном сцеляцца –
горкай узнімаюцца. Зірнеш – вока
радуецца, душа міжволі адпачывае, кожны
здаравее.
Сказана тое не для прыгожага слоўца, а з веданнем справы. Таццяна Рыгораўна трыццаць год адпрацавала сястрой-гаспадыняй у блізкім санаторыі “Буг”. І вось гадоў пяць таму адкрыла ў сабе новы талент – вышыванне бісерам. Першую сваю работу стварыла для Свята-Уладзімірскага храма, і быў гэта абраз святой Таццяны, якую Таццяна Курыга лічыць сваёй нябеснай заступніцай. З таго часу і пачала напаўняцца хата цудоўнымі яркімі карцінамі і святымі абразамі, асвечанымі ў храме.
Кветкі
на падворку радуюць вока з ранняй вясны
да позняй восені. У верасні яны яшчэ
будуць квітнець і ўсміхацца. Для тых
усмешак, чалавечых і кветкавых, будзе
добрая нагода – споўніцца сорак гадоў,
як ідуць поруч па жыцці Мікалай Аляксеевіч
і Таццяна Рыгораўна – выдатныя гаспадары
на хадасоўскай вуліцы Паўночнай.
Вуліца Хутарская, як гарадская
Подых
сучаснага дня, мабыць, найбольш адчувальны
на вуліцы Хутарской. Туды накіраваліся
разам са старастам вёскі Хадасы Віктарам
Барташуком. Пры пасадзе Віктар Антонавіч
ужо гадоў дзесяць, наваколлі яму знаёмыя
з дзяцінства, і людзі яго ведаюць выдатна.
Ён, як і Мікалай Пукіта, шмат гадоў
прысвяціў адкрытаму акцыянернаму
таварыству “Рагазнянскі”.
–
Працаваў
брыгадзірам у паляводстве, – тлумачыць
стараста, – гэтыя мясціны ведаю як свае
пяць пальцаў. Без мяне, думаю, вы б
заблукалі. Калісь ва ўсіх Хадасах было
чатырнаццаць дамоў, а хутароў навокал
– тры дзясяткі. Памятаю, на гэтым месцы
стаяла адна хаціна, узведзеная яшчэ ў
даваенную пару. Вядома, і вуліцы ніякай
не было. А цяпер зірніце: Хутарская!
Забудоўваецца яна хутка, на ўчастках
узнікаюць будынкі, якія і хатамі назваць
цяжка – сапраўдныя катэджы, як у горадзе.
Так,
далучаюцца пакрысе хадасоўскія вуліцы
і людзі да сучаснага жыцця, і гэта
выклікае прыемнае задавальненне.
А нас, між тым,
зноў чакае дарога – на гэты раз і машыны
не спатрэбіцца. Дастаткова пехатою
прайсціся праз санаторый “Буг” і
гідравузел “Залуззе” – у аднайменную
вёску Залуззе, дзе, паверце, таксама
будзе цікава.
Анатоль БЕНЗЯРУК Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
У вёсцы, першую памятку пра якую знаходзім у хроніках 11 сакавіка 1582 года, бераглі ўсё роднае і спрадвеку народнае. У 1930-я гады ў Рагозне жыла і працавала вядомая скульптарка Бальбіна Відацкая. А яшчэ шмат вырабаў мясцовых майстрых упрыгожваюць раённы гісторыка-краязнаўчы музей. На адным даматканым ручніку – выява царквы, мабыць, у памяць пра родны храм, што знік у агні. Там служыў айцец Мікалай Міхалоўскі (1901–1943).
У
Жабінцы ёсць вуліца, што вядзе да
Пакроўскага храма. Яна носіць імя мужнага
святара і шчырага патрыёта, забітага ў
вайну за сувязь з партызанамі. А ў
Рагозне, дзе служыў да сваёй пакутніцкай
смерці айцец Мікалай, 8 лістапада 2007
года быў асвечаны ўладыкам Іаанам храм
у імя вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага.
Пры ўваходзе ў будынак – напамін пра
двух пакутнікаў: святога Дзімітрыя,
забітага рымскімі воінамі ў 306 годзе ад
Раства Хрыстова, і рагазнянска настаяцеля,
закатаванага нямецкімі салдатамі праз
16 стагоддзяў.
І храм, і людзі ў агні
У людской памяці айцец Мікалай і сёння застаецца чалавекам сумленным і высакародным. Старажылы згадваюць, што бацюшка шмат рабіў, каб рагазнянцы далучаліся да духоўных каштоўнасцяў і галоўных хрысціянскіх запаветаў.
З
першых дзён Вялікай Айчыннай вайны
святар адкрыта заклікаў вернікаў маліцца
пра перамогу дабра над злом. Ён ведаў
пра здзекі гітлераўцаў з мірных людзей.
Нават ягоны Свята-Крыжаўзвіжанскі храм
акупанты ператварылі ў салдацкую
казарму, чым апаганілі царкоўныя святыні.
Міхалоўскі вырашыў дапамагаць народным
мсціўцам. Рызыкуючы жыццём, бацюшка
перадаваў у атрад імя Чарнака прадукты,
медыкаменты, нават зброю.
Неўзабаве
над яго галавой пачалі згушчацца хмары.
Аднойчы, калі мужны святар у чарговы
раз вёз “гасцінцы” партызанам, яго
вазок спынілі немцы, старанна абшукалі
і знайшлі схаваныя гранаты. На допытах
айца Мікалая катавалі да паўсмерці, а
потым яшчэ жывога пакутніка кінулі ў
яміну.
На
календары было 27 верасня 1943 года – дзень
Узвіжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга
– прастольнае свята Крыжаўзвіжанскай
царквы ў Рагозне. У такі дзень настаяцель
павінен быў служыць у храме…
Неўзабаве
знік у агні і храм, што асірацеў без
святара. Удава айца Мікалая прасіла
дазволу, каб перапахаваць скатаванае
цела мужа, але ў адказ пачула рэзкае:
“Найн!” Толькі пасля вайны сваякі
перавезлі астанкі на могілкі каля
Чаравачыцкай царквы. На помніку пад
партрэтам святара-патрыёта пазначаны
гады жыцця і лаканічны надпіс: “Замучаны
немцамі”.
…А
каляндар яшчэ не паспеў перагарнуць
апошні лісток трагічнага 1943 года, як
зноў у Рагозна завітала бяда.
Каля
апоўначы 21 снежня ў вёску ўехалі дзве
машыны з карнікамі. Пачалася экзекуцыя.
Салдаты ў нямецкай форме метадычна
палілі хаты рагазнянцаў, якіх вінавацілі
ў дапамозе партызанам. Як прыгадваў
жыхар вёскі Уладзімір Верамяюк, гітлераўцы
хутка разбегліся па вёсцы і пачалі
пускаць пад стрэхі ракеты. Пераляканыя
сялянкі спрабавалі выносіць свае
пажыткі, ды хутка кінулі дарэмную справу,
бо на кон было пастаўлена большае –
жыццё.
У
тую гарачую зімнюю ноч жыцця пазбавіліся
ад рук злачынцаў Таццяна Чарнейка, Ганна
Верамяюк, Вольга Верамяюк, Ганна Клімук,
Яўфімія Сац, Дар’я Сац і Фёкла Ніжнік.
Хаваючы
сляды злачынстваў, нацысты не дазволілі
адразу несці на могілкі целы забітых.
Гэта вяскоўцы зрабілі пазней патаемна.
Згадкі
пра гібель аднавяскоўцаў і ахвярны
подзвіг рагазнянскага настаяцеля дасюль
жывуць сярод людзей. Нездарма ў 2013 годзе
на адроджаным Рагазнянскім храме
ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар
мужнага святара, а праз чатыры гады ў
Жабінцы ўзнікла і вуліца, што носіць
яго ахвярнае імя.
Спадчына, якой прысвечана жыццё
Пра
тое, як жыло ранейшае сяло, яшчэ памятаюць
найстарэйшыя рагазнянкі Надзея Захараўна
Кавальчук, Ксенія Мікалаеўна Хмарук і
Марыя Феадосьеўна Дзенісюк. Жанчыны
размянялі дзясяты дзясятак і дасюль
з’яўляюцца носьбітамі жывой памяці.
А
вакол чаго яшчэ на вёсцы жыццё гуртавалася?
Вядома, вакол чытальні і клуба. Калісь
тут быў сапраўдны багаты асяродак
народных традыцый, і падтрымлівала яго,
збіраючы па крупінках спадчыну, тагачасная
загадчыца клуба-бібліятэкі, колішняя
вясковая стараста і дэпутат Ленінскага
сельсавета Лідзія Пугач. Лідзія
Феадосьеўна першая, хто сустрэлася нам
на вясковай вуліцы і запрасіла ў хату,
каб распавесці пра сябе і свой род,
паказаць безліч узнагарод, атрыманых
за працоўнае жыццё.
–
У
Малых Сяхновічах зараз існуе раённы
музей, – успамінае Лідзія Феадосьеўна.
– Дык вось, калі ён ствараўся, з
Рагазнянскага клуба-бібліятэкі было
перададзена шмат народных рэчаў.
Зробленыя нашымі дамавітымі матулямі
і бабулямі, яны і зараз упрыгожваюць
этнаграфічную залу музея. Мабыць, кожны,
хто зблізу ці здалёк да нас едзе,
дзівуецца, наколькі ж таленавітымі былі
нашыя продкі.
Лідзія
Пугач цікавіцца і гісторыяй сваёй сям’і.
Яна нават склала ўласны радавод, дзе
самае пачэснае месца займае тата –
Феадосій Андрэевіч Гайчук, які прайшоў
праз дзве вайны (грамадзянскую і Вялікую
Айчынную), і нават расказваў, што бачыў
на ўласныя вочы легендарнага начдыва
Васіля Чапаева. І вось такое яшчэ
супадзенне: тая памятная сустрэча, пра
якую існуе сямейнае паданне, адбылася
пад Уфой. А цяпер, праз сто гадоў, унукі
Лідзіі Феадосьеўны жывуць у сталіцы
Башкартастана.
У
размове прыгадалі і лёс рагазнянца
Валерыя Мігеля – ён адзін з чатырох
жыхароў Жабінкаўскага раёна, што склаў
галаву на Афганскай вайне. Цяпер яго
пахаванне зберагаецца на мясцовых
могілках і кожны год 15 лютага становіцца
месцам, куды едуць у жалобе
воіны-інтэрнацыяналісты.
Сённяшняе
жыццё ў Рагозна, хоць і месціцца яно
паблізу хуткаснай шашы Брэст – Мінск
– мяжа Расійскай Федэрацыі, плыве
павольна. А нам – зноў час выпраўляцца
ў дарогу. Толькі збочым на ўскрайку
Рагозна на аўтазапраўку і рухаемся
далей – у вёску Хадасы, якая таксама
месціцца на шашы.
Анатоль БЕНЗЯРУК Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Сегодня, 22 февраля, с митинга у братской могилы советских воинов и партизан началось торжественное мероприятие, посвященное Дню защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь.
Трудовые коллективы организаций и предприятий района минутой молчания почтили память сражавшихся за наше мирное небо. В знак глубокого уважения к монументу легли гвоздики и розы.
Далее участники митинга присоединились к межрайонному автопробегу, приуроченному единому дню голосования «Мы за будущее вместе». Колонна из нескольких десятков автомобилей из города-спутника под белорусскими флагами отправились по памятным местам нашего района.
Первая остановка – у братской могилы на краю агрогородка Степанки. Местные знают, что здесь захоронены жертвы страшной трагедии Дремлево. А чтобы прошедшая война не осталась лишь страницей в истории, памятные места оцифровывают в рамках республиканского проекта « Сохраним историю». Табличку с QR-кодом в Степанках открыли лидеры общественных объединений районной организации «Белорусский союз женщин» Анна Кулагина и райкома «БРСМ» Яна Макасюк.
Далее автоколонна двинулась в агрогородок Хмелево. Там к нашим участникам автопробега присоединилась каменецкая делегация. У подножия памятника землякам торжественно открыли табличку с QR-кодом Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Шолтанюк и заместитель председателя Жабинковского райисполкома Инна Тарасевич, а также представитель Каменецкого района Павел Заграй.
На финишной точке автопробега – городской площади в Жабинке – всех его участников ждала увлекательная программа.
Наталия КОВПАНЬКО Фото Екатерина ЯКУБЁНОК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Ленінскі – самы малады і самы буйны сельскі населены пункт жабінкаўскай зямлі. Ён з’явіўся на карце раёна і краіны толькі ў 60-я гады ХХ стагоддзя, хоць у складзе Ленінскага – колішні маёнтак Ацячызна, вядомы яшчэ з другой паловы ХVII веку. Некаму ў гэтай назве і зараз чуецца ласкавае слова “айчына”, іншы выводзіць Ацячызну ад дзеяслова “гаціць”.
Сапраўды,
наўкола вякамі было дрыгвянае вока,
пакуль сюды не прыйшлі меліяратары, што
адваявалі ў Багніка яго топкія абшары,
пабудавалі буйны торфабрыкетны завод
і пасёлак, якому людзі далі назоў Ленінскі
– у гонар стваральніка савецкай улады
і дзяржавы Уладзіміра Ільіча Леніна.
Сёння
крыху зазірнем у мінулае старой Ацячызны
і бліжэй пазнаёмімся з тым, як жывуць
“ля імклівых дарог” нашы сучасныя
“ленінцы”.
Гэта было ў Ацячызне
Калі
гаварыць пра Ацячызну, больш давядзецца
расказваць аб стратах, чым знаходках.
Амаль 150 гадоў тут стаяла гожая княская
сяліба. Гаспадарскі дом месціўся сярод
маляўнічага парку, спланаванага ў 1910
годзе былым галоўным садоўнікам Варшавы
Францішкам Шэнье. Дом складаўся з 13
пакояў, меў салон, абіты залацістымі
шпалерамі, з мэбляй у стылі Людовіка
ХV, упрыгожаны карцінамі ды бронзавай
жырандоляй. У суседнім, малым салоне,
на сценах былі размешчаны слуцкія паясы
і каштоўныя палотны ХVІІ стагоддзя,
купленыя Іосіфам Бельскім у Пецярбурзе
ў галерэі Дзямідавых. Найперш вылучаліся
“Два рыбакі з сеткай” Давіда Тэнірса
і “Святое Сямейства” Пітара Паўля
Рубенса. У канцы ХІХ стагоддзя нейкі
антыквар прапаноўваў за карціну Рубенса
100 тысяч рублёў, аднак гаспадар катэгарычна
адмовіўся ад продажу.
Бельскія
не былі пазбаўлены прадпрымальніцкай
жылкі, таму ў 1904–1905 гадах пабудавалі ў
маёнтку вінакурню, якая доўгі час
прыносіла добры прыбытак. Гэта было
адно з буйнейшых прадпрыемстваў краю,
будынак колішняга спіртзавода захаваўся
па сённяшні дзень. А вось велічэзны дуб,
які за сваімі магутнымі, нібыта плечы
волата, галінамі, меў доўгія стагоддзі,
быў знішчаны ветрам летам 2015 года.
Яшчэ
большыя страты Ацячызна панесла векам
раней. У жніўні 1915-га сюды ўвайшлі
кайзераўскія войскі. Нямецкія салдаты
разрабавалі маёнтак, назаўсёды загінулі
каштоўная бібліятэка і карцінная
галерэя, знікла бясследна і “Святое
Сямейства” Рубенса.
Апошнія
ўладальнікі Ацячызны пакінулі родавую
сядзібу восенню 1939 года з дапамогай
нямецкага афіцэра Карла Кнора. Да слова,
ужо пасля вайны гэты афіцэр заснаваў
харчовую фірму, вырабы якой (так званыя
“кубікі Кнор”) вядомы і ў Беларусі.
І яшчэ пра адну трагічную страту. У Вялікую Айчынную вайну каля спіртзавода бязлітасна знішчалі мірных людзей. Пра жудаснае злачынства сведчаць шматлікія кулі, адшуканыя ў нашы дні на месцы расправы.
Канчаткова
Ацячызна знікла з геаграфічных карт
пасля 1970 года, калі вёска
злілася з пасёлкам Ленінскі.
Саўгас развіваўся, пасёлак будаваўся
Вясной 1964 года толькі што створаны саўгас “Рагазнянскі” ўзначаліў малады дырэктар Мікалай Прасмыцкі. У мінімальныя тэрміны ён дабіўся, здавалася, немагчымага: узняў адстаючую гаспадарку да самых вяршынь. Нездарма напрыканцы 1972-га ў “Сельскай праўдзе” з’явілася кароткае паведамленне: “Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 снежня 1972 года саўгасу “Рагазнянскі” прысвоена імя 50-годдзя СССР”. Такіх гаспадарак у Савецкай краіне былі адзінкі!
Другой
справай, якой прысвяціў сябе Мікалай
Аляксандравіч, стала заснаванне пасёлка.
Пад восень 1965 года завітала камісія,
якая вызначылася з месцам, дзе хутка
павінен быў узнікнуць новы населены
пункт. І ўжо праз год паўсталі першыя
домікі для працаўнікоў торфабрыкетнага
завода і васьмікватэрны дом для
саўгаснікаў. Людзі з радасцю і надзеяй
станавіліся навасёламі, а неўзабаве ў
маладых сем’ях першых “ленінцаў”
пачалі з’яўляцца дзеці. Найпершымі
атрымалі пасведчанні аб нараджэнні ў
Ленінскім Наташа Макарук і Валера
Андраюк.
Гістарычным
можна лічыць 19 жніўня 1967 года – дзень,
калі ўрачыста распачалося будаўніцтва
цэнтральнай сядзібы “Рагазнянскага”.
З дапамогай акадэміка Міхаіла Севярнёва,
які спецыялізаваўся на механізацыі
сельскай гаспадаркі, у Чыжэўшчыне была
пабудавана першая ферма-аўтамат (нябачны
для тых часоў цуд!). Гэта вызначыла
малочную накіраванасць, якой і цяпер
аддаюць перавагу ў “Рагазнянскім”.
Аб’ект
вельмі зацікавіў тагачаснага кіраўніка
Беларусі Пятра Машэрава. Пётр Міронавіч
асабіста прыехаў, каб пабачыць ферму,
якую аўтаматызуе Севярнёў, і застаўся
надзвычай задаволеным ад таго, што
пабачыў і пачуў. Пагэтаму неўзабаве
“ленінцы” прымалі шматлікія айчынныя
і замежныя дэлегацыі, дзяліліся вопытам
з удзельнікамі Усесаюзнага семінара.
Зараз
Ганаровы грамадзянін Жабінкаўскага
раёна Мікалай Прасмыцкі ўжо размяняў
дзясяты дзясятак. Падобнае ўганараванне
займеў і іншы дырэктар ААТ “Рагазнянскі”
Аляксандр Семянюк, якога, на жаль, ужо
няма сярод нас. Справу сваіх славутых
папярэднікаў годна працягвае сённяшні
кіраўнік гаспадаркі Ганна Плытнік.
Справы сельсавецкія
Ленінскі
сельсавет быў створаны 53 гады таму. У
рамачцы, як каштоўную рэліквію, у
сельвыканкаме захоўваюць архіўную
даведку пра рашэнне выканкама Брэсцкага
абласнога Савета дэпутатаў № 29 ад 25
студзеня 1971 года “Аб стварэнні Ленінскага
сельскага Савета дэпутатаў працоўных”.
Адсюль адлічвае сваю найноўшую гісторыю
сучасная адміністрацыйна-тэрытарыяльная
адзінка, размешчаная ў цэнтральнай
частцы Жабінкаўшчыны.
“Ленінцы”
шмат у чым паказваюць прыклад іншым. 12
сакавіка 2008 года іх пасёлак у ліку першых
стаў аграгарадком. На тэрыторыі сельсавета
не толькі перадавая гаспадарка, але і
найбольшая колькасць гістарычных
помнікаў. Што таксама прыемна, і па
колькасці немаўлят “ленінскія” буслікі
штогод у лідарах! Гэтак мінулае міжволі
спалучаецца з будучым, бо жыццё мае
працяг там, дзе гучаць дзіцячыя галасы.
Справы
сельсавецкія амаль бясконцыя, а дзверы
ў аграгарадку Ленінскі ў доме №8 па
вуліцы Леніна заўсёды расчынены для
наведвальнікаў. Многія ініцыятывы
паходзяць ад старшыні сельвыканкама
Мікалая Лугаўскога, які вось ужо пяць
гадоў узначальвае сельсавет.
Словы
ў яго спалучаюцца са справамі. Неяк
задумаў Мікалай Васільевіч стварыць
Дошку гонару роднага Ленінскага
сельсавета, і вось літаральна на днях
на ёй з’явіліся новыя імёны тых, хто
праявіў сябе за апошнія гады ў працы і
вучобе. А яшчэ Лугаўскі любіць (і пра
тое кожнаму вядома) саджаць дрэўцы, каб
прыгажэлі аграгарадок і навакольныя
вёскі. “Хоць у нас і “агра”, ды ўсё-ткі
“гарадок”, а таму нашы людзі павінны
карыстацца тымі ж дабротамі, што і
гараджане”, – упэўнены старшыня і
робіць усё магчымае, “каб казка стала
быллю”. Звыкла, напрыклад, бачыць у
гарадах малыя архітэктурныя формы. Дык
і ў аграгарадку яны з’явіліся. Цяпер
любы можа даведацца, колькі вёрст
прайсці, каб трапіць у Жабінку, Брэст
альбо сталіцу. Можна накірункі і на
Маскву ці Берлін пабачыць.
А
нам патрэбна крыху бліжэй: на захад, у
Рагозна. Туды і едзем у наступны раз.
Анатоль БЕНЗЯРУК Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Паміж 1996 і 2013 гадамі Федзькавічы (раней яшчэ пісалі: Федкавічы ці Хведкавічы) былі самай наведваемай вёскай Жабінкаўскага раёна. І гэта нездарма: воляй-няволяй штодня тут спыняліся тысячы беларусаў і іншаземцаў. Не, гасцей мала цікавілі тутэйшыя краявіды ці вершы паэта Васіля Гадулькі. Усё было значна празаічней: у Федзькавічах знаходзіліся… “Федзькавічы” – пункт збору аплаты за праезд па аўтамагістралі М1. Таму вадзіцелі спяшаліся да акенцаў, у якіх сядзелі інспектары, каб заплаціць за права далей імкліва рухацца па “беларускім экватары”…
Аднак
у нас няма патрэбы спяшацца. Мы завіталі
ў Федзькавічы, каб пазнаёміцца з мінулым
вёскі, вядомай з 3 ліпеня 1577 года, яе
знакамітымі нараджэнцамі і пабачыць,
чым жыве вёска ў сучаснасці.
Дарога мае сваю гісторыю
Усё
мае мінулае: і чалавек, і дзяржава, і
нават дарога. Ужо 180 гадоў “беларускі
экватар” падзяляе Федзькавічы на
паўночную (меншую) і паўднёвую (большую)
часткі. Колькі колаў па ёй прайшло з 1
(13) студзеня 1846 года, калі афіцыйна
адкрыўся рух па Маскоўска-Варшаўскай
шашы – сённяшняй М1!
Адметным
днём стала таксама 5 (18) мая 1909 года, калі
браты Гішэсы атрымалі дазвол адкрыць
аўтамабільны рух з Камянца да станцыі
Жабінка і далей на Брэст. Гэта цяпер
федзькаўцаў не здзівіш рознымі аўто, а
тады, 115 гадоў назад, на іх вачах адбываўся
сапраўдны цуд, які праносіўся па вёсцы
з шалёнай хуткасцю – ажно ў 25 вёрст за
гадзіну! Вядома, новае і добрае лёгка
прыжываецца, і вось ужо ў кастрычніку
таго самага 1909 года вёска на шашы стала
канцавым пунктам маршруту Янаў-Падляскі
(не блытаць з Янавам-Палескім!) –
Федзькавічы. Усё гэта несла станоўчыя
перамены ў палескі край.
Аднак,
на жаль, госці прыходзілі сюды не толькі
з адкрытымі сэрцамі і добрымі намерамі.
Летам 1915 года, а затым у агнявым сорак
першым Федзькавічы сталі сведкам
наступленняў германскіх войскаў, якія
неслі ў край пабурэнні і пагібель.
“І мяне б таксама сёння не было”
Паэт Васіль
Гадулька згадваў у вершы:
Я пасляваенны, толькі ў сорак шостым Золкам адраджэння я пабачыў свет. Ды вайна наводзіць кожнага на роздум, Ў памяці нашчадкаў свой друкуе след.
А
далей Васіль Уладзіміравіч распавёў
пачутае ад маці, як ледзь не знішчылі
Федзькавічы. Ужо кулямёт быў напагатове,
каб пасекчы каля школы вяскоўцаў, аднак
раптам на машыне пад’ехаў афіцэр і
“загадаў чамусьці адпусціць людзей”.
Гэтак нечакана
Цудам уцалела роднае сяло. Уцалела маці, а калі б забілі – І мяне б таксама сёння не было. Вось і разважаю, ці я маю права, Я, пасляваенны, пра вайну забыць?
Гадулька
мала зведаў шчасця пры жыцці, сапраўднае
прызнанне займеў толькі пасля смерці,
калі ў 2004 годзе нарэшце свет пабачыла
яго першая, на жаль, пасмяротная кніга
“Голас”.
На той час самотны паэт ужо 10 год ціха
спачываў у роднай федзькавіцкай зямлі…
Зорка першай велічыні
Тры
дні таму мы адзначалі Дзень навукі. Яе
сапраўдны волат, зорка
першай велічыні
таксама паходзіць з Федзькавічаў. Імя
Андрэя Аляксеевіча Трафімука шырока
вядома ў свеце. Уражвае нават кароткі
пералік яго заслуг.
Андрэй
Трафімук – доктар геолага-мінералігічных
навук, акадэмік, прафесар, Герой
Сацыялістычнай Працы, які на практыцы
даказаў прароцтва ўласных слоў: “Сібір
плавае на нафце!” – калі адкрыў
шматлікія радовішчы “чорнага золата”.
Наш зямляк кавалер шасці ордэнаў Леніна
(для параўнання: столькі ж меў маршал
Жукаў і пісьменнік Шолахаў!). У яго
скарбонцы – ордэны Кастрычніцкай
Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга,
“За заслугі перад Айчынай”.
Акрамя таго, Андрэя Аляксеевіча прызнавалі заслужаным дзеячам навукі і тэхнікі РСФСР, заслужаным дзеячам навукі Якуцкай, Башкірскай, Бурацкай аўтаномных рэспублік. Ён шмат разоў ганаровы: нафтавік Міннафтапрама СССР, разведчык недраў, работнік газавай прамысловасці Савецкага Саюза, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, член Расійскай экалагічнай акадэміі, а яшчэ – ганаровы грамадзянін горада Новасібірска і (пасмяротна) “Грамадзянін ХХ стагоддзя Новасібірскай вобласці”. Двойчы нараджэнец Федзькавічаў станавіўся лаўрэатам Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, прэміі імя А.П. Карпінскага. Імя Андрэя Трафімука носіць інстытут геалогіі, геафізікі і мінералогіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. І гэта далёка-далёка не ўсё…
Верым:
прыйдзе час, калі зорнае Трафімукова
імя ярка заззяе і на малой радзіме.
Прыйдзіце ў мой дзівосны сад
Сённяшні
дзень і будучыню Федзькавічаў немагчыма
ўявіць без “ЯКВІЛа”. Назва ўтрымлівае
прозвішча і імёны ўласнікаў фермерскай
гаспадаркі – Якаўчукоў Віктара і
Людмілы. Кірмаш – не кірмаш без прадукцыі
“ЯКВІЛа”! Віктар Іванавіч – нараджэнец
Федзькавіч, самааддана ўлюбёны ў гэтую
зямлю, шмат робіць, каб яна стала дзівосным
садам. Абароты ў гаспадарцы сапраўды
прамысловыя, прычым сакавітыя яблыкі,
грушы, ягады з “ЯКВІЛа” ведаюць і любяць
далёка ад роднага парога. І пры гэтым
фермеры моцна сябруюць з навукай.
Нездарма вясной 2022 года, калі цвілі
сады, у гаспадарцы сабралася больш за
130 аграномаў-садаводаў з усёй Беларусі,
каб падзяліцца вопытам і вопыт атрымаць.
Былі тут і прадстаўнікі камітэта па
сельскай гаспадарцы і харчаванні
Брэсцкага аблвыканкама, інстытута аховы
раслін, асацыяцыі “Белсадгадавальнік”,
абласной інспекцыі аховы раслін,
кіраўніцтва кампаніі “Сінгента”. Не,
зусім нездарма так шмат узнагарод у
федзькавіцкіх працаўнікоў. Іх прызнавалі
лепшымі прадпрымальнікамі Брэсцкай
вобласці. Яны святкавалі перамагу ў
конкурсе Акадэміі навук “Крыштальны
яблык”, выступалі з выдатнымі праектамі
ў малым бізнесе. Але галоўная ўзнагарода
– ад людзей, якім мясцовыя садаводы і
сярод лютай зімы дораць водар салодкага
лета.
…А
мы, між тым, рухаемся далей – у аграгарадок
Ленінскі, самы малады і самы вялікі
сельскі населены пункт раёна, дзе заўжды
і людзей, і падзей багата.
Паласу падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Конкурс
детского рисунка «85 лет создаём #1регион»,
посвящённый 85-летию Брестской области,
проводился в целях воспитания уважения
к созидательному труду и повышению
интереса к истории становления Брестчины.
Организаторами
выставки-конкурса выступили главное
управление по образованию Брестского
облисполкома и областной центр молодёжного
творчества.
Участникам предлагалось изобразить представителей различных профессий: комбайнера, тракториста, почтальона, лётчика, пожарного, пекаря или водителя, дворника или строителя, милиционера, военного или повара-кондитера.
По
мнению организаторов, это стимулирует
интерес ребят к профессии своих родителей,
способствует преемственности традиций.
По
итогам конкурса трое жабинковских ребят
вошли в число победителей. Это Андрей
Конанков (объединение по интересам
«Весёлая кисточка» РЦТД иМ, педагог
Светлана Постникова), Артемий Демчук
(«Волшебная палитра», СШ №1, педагог
Ирина Белавенцева) и Альберт Литвинюк
(«Краски детства», школа-интернат,
педагог Карина Булыга).
Андрей
изобразил спасателя-пожарного, который
спешит на помощь, Артемий воплотил на
бумаге первые успехи начинающих
спортсменов под руководством тренера,
Альберт нарисовал колоритного шеф-повара.
Рисунки наших юных художников украсили календарь, изданный Брестским областным исполнительным комитетом.
Родителям ребят были отправлены Благодарственные письма за подписью заместителя председателя Брестского облисполкома Вадима Кравчука.
Наталья ВОЛОШКА Фото автора
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Сярод шматлікіх дарог, якія стужкамі аперазалі нашу краіну, шаша Брэст – Мінск – расійская мяжа значыцца пад нумарам адзін і здаўна лічыцца “беларускім экватарам”.
Лічыце, у пачатку свайго доўгага шляху па маляўнічай Сінявокай краіне магістраль амаль напалову падзяляе Жабінкаўскі раён на паўночную і паўдзённую часткі.
Сёння пачынаецца наша падарожжа па вёсках раёна, і першы прыпынак – менавіта на “беларускім экватары”, у старадаўніх Пятровічах.
“Пятровіцкая дзяўчынка” і Палескі Напалеон
Зручнае
тут месца. Людзі каля Пятровічаў жылі
здаўна. Нават калі Пятровічаў яшчэ не
было…
Гэта
даказалі археолагі, якія адшукалі ва
ўрочышчы Белая Гара больш за 70 магіл
ваяўнічага народа готаў – тых, што
некалі перамаглі нават Рымскую імперыю.
Дзвесце гадоў готы жылі ў месцах, дзе
цяпер стаяць Брэст і Пятровічы. І не
толькі ваявалі, але і мірна кантактавалі
са славянамі. Нездарма вучоныя-лінгвісты
лічаць, што такія звыклыя словы, як
“хлеб”, “хата”, “хлеў”, прыйшлі ў
нашу мову з гоцкай. Але ж мы “знаходзілі”
не толькі словы, але і рэчы. Археалагічныя
артэфакты, адшуканыя ў 2001–2011 гадах у
бескурганным могільніку ІІІ стагоддзя
ў Пятровічах, склалі цэлую калекцыю, і
цяпер яе разам з рэканструяваным касцюмам
шасцігадовай дзяўчынкі з племені готаў
можна пабачыць у Брэсцкім абласным
краязнаўчым музеі.
А
вось першая пісьмовая згадка пра
Пятровічы, з якіх у войска Вялікага
Княства Літоўскага выпраўляліся два
вершнікі, адносіцца да 23 верасня 1567
года.
Моцныя
змены ў жыццё вёскі прынёс 1846 год, калі
побач прайшла шаша Масква – Варшава
(альбо па-простаму “Варшаўка” ) –
сённяшняя М1 (той самы “беларускі
экватар”, пра які ішла гаворка).
Дарогай
карысталіся вельмі многія знакамітыя
асобы, у тым ліку і вядомы мастак Напалеон
Орда, які двойчы ў 1870 годзе занатаваў
сваім таленавітым пэндзлем пятровіцкія
краявіды. Орду часам завуць Палескім
Напалеонам, каб не блытаць з вялікім
імператарам. У грозным дванаццатым
годзе магутныя пятровіцкія дубы бачылі
напалеонаўскую армію, хоць сам Банапарт
паблізу Пятровічаў ніколі не бываў. А
вось яго сапернік, расійскі самадзержац
Аляксандр І, крыху пазней гэты край
аглядаў і нават застаўся задаволеным.
Па экалагічнай сцяжыне да аленяў-кветак
Гэтак
і зараз задаволены кожны, хто пабывае
“У гасцях у Пятровіча”. Так называецца
экалагічная сцежка ў Пятровічах, якая
запрацавала з 2020 года.
На
ёй дзесяць уладкаваных прыпынкаў. На
працягу амаль двух кіламетраў наведвальнік
зможа “павітацца” з “Духамі прыроды”,
пабываць на сенсарнай пляцоўцы, пабачыць
лясны ставок, пазнаёміцца з лясной
школай, ляснымі жывёламі, птушкамі і
раслінамі, дакрануцца да Пятровіцкага
дуба чарэшчатага, які ў маі 1996 года
абвешчаны біялагічным помнікам прыроды
рэспубліканскага значэння.
Вось
так: зірнеш на 500-гадовага волата і
міжволі адчуеш усю моц і прыгажосць
роднай прыроды. Дуб, вядома, маладзейшы
за “Пятровіцкую дзяўчынку”, аднак
даўно ўжо жыў на гэтай зямлі, калі сюды
прыязджаў мастак Напалеон і рухаліся
напалеонаўскія войскі!
Асаблівае
замілаванне ў дарослых і дзяцей выклікаюць
плямістыя алені, якія гадуюцца ў
Пятровіцкім лясніцтве.
–
Ідэя
мець сваіх аленяў нарадзіліся ў 2002
годзе, – расказвае намеснік лесніка
Надзея Абашкіна, якая з любасцю корміць
аленяня. – Зараз мы маем 11 аленяў-кветак
(гэтак – хуа-лу – вобразна клічуць гэтых
прыгожых і вытанчыных жывёлін у Кітаі),
з іх два самцы, астатнія “дзяўчынкі”
ды іх ласкавыя дзеткі. Ёсць у нас і яшчэ
адзін выдатны помнік прыроды – сасна
Веймутава, акрамя таго, Пятровіцкаму
лясніцтву належыць практычна палова
тэрыторыі біялагічнага заказніка
мясцовага значэння “Непакойчыцы”.
Мабыць таму на базе нашага лясніцтва
колькі гадоў назад праводзіўся абласны
этап рэспубліканскага спаборніцтва
“Юны лесавод”, у якім вельмі ўдала
выступілі ракітніцкія школьнікі.
Так, Пятровічы і наваколлі – сапраўдны прыродны рай, дзе дыхаецца і думаецца лёгка, дзе спрадвеку нараджаюцца паэты.
Куток паэтаў
І
гэта зусім невыпадкова. У 1892 годзе
менавіта Пятровічы сталі месцам, скуль
прыйшоў у вялікі свет першы па часе паэт
Жабінкаўшчыны Альбін Дзяконскі. Сюды
штогод на 22 чэрвеня – дзень пачатку
вайны – вяртаўся рускі паэт Раман Левін,
чыя сям’я была знішчана карнікамі ў
Пятровічах.
Акрамя
таго, у блізкіх вёсках Ракітніцкага
сельсавета (таму яго ў поўнай меры можна
назваць кутком паэтаў) нарадзіліся
паэты Расціслаў Бензярук і Васіль
Гадулька. На малую радзіму аднаго з іх
– у Федзькавічы – мы рухаемся далей. І
пры гэтым паўтараем паэтавы словы:
І ў нястачы – памятай: не бяднейшы родны край ад чужых амерык.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Сегодня жабинковская районная газета «Сельская праўда» придёт к своим читателям-почитателям с новым интересным проектом, который называется «Вёсачка, жыві!».
Не
трудно догадаться, что он будет посвящён нашим деревенькам – небольшим
населённым пунктам Жабинковского района. К месту напомнить: хоть Жабинковщина и
самый маленький по площади район в Республике Беларусь, но по количеству
деревень она соизмерима с самым крупным
районом страны – Столинским. (Если на Столинщине насчитывается 96 населённых
пунктов сельского типа, то на Жабинковщине их 94!). Правда, будем справедливы:
количество жителей в некоторых агрогородках и сёлах самого восточного района
Брестской области насчитывает тысячи человек, а на Жабинковщине лишь
агрогородок Ленинский имел в 2023 году 1656 жителей).
На протяжении этого года в фокусе газетного проекта «Вёсачка, жыві!», одобренного Министерством информации Республики Беларусь и поддержанного руководством КУИП «Редакция Брестской областной газеты “Заря”», будут небольшие жабинковские деревеньки.
И
первая встреча на страницах «Сельскай праўды» произойдёт уже сегодня, 17
января,
в деревне Петровичи Ракитницкого сельсовета. Читатели смогут познакомиться с
загадочной «Петровичской девочкой», взглянуть на картину художника Наполеона
Орды «Петровичи», посетить Петровичское лесничество Кобринского лесхоза, пройти экологической тропой «В гостях у Петровича»
и прочитать стихи талантливых поэтов, связанных с этой частью Жабинковского
района на протяжении ХІХ – ХХІ веков.
Антон ЦЫМУС
Фото из открытых интернет-источников
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav