3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці

Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, падчас якога мы згадваем мінулае нашай краіны, услаўляем сённяшнія дасягненні і выказваем веру ў годную будучыню. Галоўнае дзяржаўнае свята — сiмвал нашага адзiнства, грамадзянскага мiру i стабiльнасцi, пераемнасцi пакаленняў i павагi да традыцый.
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе: так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме, які адбыўся 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, калі ў выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень лічыцца святам вызвалення ўсёй краіны. Упершыню 3 ліпеня Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997-м.
Традыцыйна ў гэтае свята беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін.
Сёння Беларусь упэўнена ідзе па выбраным шляху, будуе моцную і квітнеючую рэспубліку, дзе кожны грамадзянiн можа праявiць i рэалiзаваць свае здольнасцi i таленты. Наша краіна — наш гонар!
Паважаныя землякі, шчыра жадаем вам міpу, шчасця, здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўcіx справах!