Яго паэтычная творчасць удастоена многімі ўзнагародамі: літаратурнымі прэміямі імя Аркадзя Куляшова і Уладзіміра Калесніка, «Берасцейская зорка», іншымі.
Сыход з жыцця блізкага чалавека (прайшло 5 гадоў) – гэта заўсёды вялікае гора, якое не прытупляецца з гадамі. Цяжка ўсведамляць, што ён ніколі ўжо не прыйдзе дадому, не сустрэнецца з сябрамі, аматарамі беларускай паэзіі… Наша памяць – гэта ўдзячнасць яму за сваё жыццё, за любоў да нас, за ўсё, што ім зроблена на зямлі. Яго паэтычнае і празаічнае слова, вершы, пакладзеныя на музыку, застануцца жыць у памяці новых пакаленняў.
Да апошняга дня паэт працаваў, каб пакінуць роднае слова нашчадкам.
…
Вяскоўцы выглыбляюць Чудзін з “цуду”,
і мне мілей іх вызначэнне чуць,
чым старадаўне – племянное “чудзь”.
Вяскоўцы выглыбляюць Чудзін з “цуду”.
Хай воды Лані ў даль ці ў дол плывуць,
а я ў першакрыніцу верыць буду:
вяскоўцы выглыбляюць Чудзін з “цуду”,
і мне мілей іх вызначэнне чуць…
…
Землякі, тут паэт я не першы,
не рабіце такое мне ласкі.
Я ўбіраў вашы песні і казкі.
Землякі, тут паэт я не першы.
Я ўдыхаў ручніковыя краскі,
я чытаў вашы кросны, бы вершы.
Землякі, тут паэт я не першы,
не рабіце такое мне ласкі.
Урыўкі з паэмы ў трыялетах “Кайданковая повязь”.
