Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 16 красавіка 2020 года № 233. У гэты дзень рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя органы ўлады, іншыя арганізацыі на добраахвотнай аснове могуць правесці суботнік на працоўных месцах або добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Удзел у суботніку прымуць і кіраўнікі дзяржорганаў.
Заробленыя ў гэты дзень сродкі будуць пералічаны праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Што тычыцца іх далейшага размеркавання, то 50 % накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Яшчэ 50 % сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі братняга пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне.
Пры ўдзеле ў суботніку некамерцыйных арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна іх калектывамі.
Паводле матэрыялаў БелТА
