2 студзеня — выхадны, 4-га — рабочы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці нерабочага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі). Урад удакладніў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 снежня 2019 года № 872. З панядзелка 6 студзеня рабочы дзень пераносіцца на суботу 4 студзеня.

Паводле матэрыялаў БелТА