16 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік

Далучайцеся!!!

Рэспубліканскі суботнік запланаваны на 16 красавіка. У гэты ж дзень на Жабінкаўшчыне пройдзе і раённы.
Як расказаў старшыня райвыканкама Вадзім КРАЎЧУК, напярэдадні суботніка жабінкаўскія камунальнікі бясплатна прадставяць саджанцы дрэў і кустоў усім жадаючым.
Навядзенне парадку на зямлі і клопат пра чысціню свайго двара, вуліцы, малой радзімы ў цэлым — абавязак кожнага з нас. Не заставайцеся ў баку ад добрай справы, далучайцеся!