Люди — залог успеха социальной службы
Ежедневно работники сферы социальной защиты населения оказывают реальную помощь нуждающимся гражданам. Помимо выплат пенсий и пособий, социальные работники в прямом смысле протягивают руку помощи людям, которые оказались в трудной жизненной ситуации. Перед сотрудниками управления по труду, занятости и социальной защите стоят задачи в области оплаты труда, трудовых отношений, охраны труда, содействия занятости и другие, направленные на повышение уровня и качества жизни населения.
В январе этого года социальной службе Республики Беларусь исполнилось 100 лет. Среди всех структурных подразделений данной отрасли в нашей стране достойное место занимает управление по труду, занятости и социальной защите Жабинковского райисполкома. О трудовых буднях коллектива и достижениях сферы социальной защиты в нашем районе рассказала начальник управления Любовь СЕЛИВОНИК.
— Любовь Фёдоровна, давайте для начала обратимся к истокам возникновения сферы. Почему именно в 2019-м отмечается 100-летие службы?
— В январе 1919 года постановлением Временного рабоче-крестьянского правительства в Беларуси был создан Народный комиссариат социального обеспечения. В его обязанности входила организация помощи рабочим и служащим, семьям красноармейцев, ремесленникам, крестьянам, больным и престарелым гражданам, которые впервые стали получать выплаты из бюджета. С этого времени начал использоваться и сам термин «социальное обеспечение».
За это время сфера социальной защиты в нашей стране претерпела множество изменений, чтобы сегодня граждане Республики Беларусь могли получить своевременную и качественную социальную поддержку со стороны государства.
— Что из себя представляет сфера социальной защиты населения в нашем районе сегодня? Какие задачи стоят перед работниками отрасли?
— Сферу социальной защиты на Жабинковщине представляют управление по труду, занятости и социальной защите райисполкома и территориальный центр социального обслуживания населения. В структуре управления, в свою очередь, действуют два отдела — социальной защиты, труда и занятости.
Управление решает вопросы в области оплаты труда, обеспечения безопасных условий и охраны труда, содействия занятости населения, развития социального партнёрства, государственного пенсионного обеспечения, государственного социального обслуживания и социальной поддержки населения, улучшения социально-экономических условий жизни семьи. Иными словами, мы ответственны за выплаты всех видов пенсий и пособий, регулируем трудовые отношения между работником и нанимателем, выдаём рекомендации по охране труда, помогаем гражданам в трудоустройстве, выполняем и множество иных функций.
— Какая поддержка оказывается нуждающимся гражданам?
— Первостепенное внимание в своей деятельности мы уделяем вопросам социальной защиты пожилых граждан, инвалидов, детей-сирот и тех, которые остались без попечения родителей, неполных семей. На 1 декабря 2018 года в нашем районе проживали 6684 пенсионера, из них 20 ветеранов Великой Отечественной войны и 21 узник фашизма.
Сейчас мы выплачиваем 374 различных семейных пособия для детей неработающих родителей и тех, что работают в организациях численностью до 15 человек.
Граждане получают и государственную адресную социальную помощь. В 2018 году ежемесячное пособие назначено для 58 семей на сумму 74518,73 рубля. Единовременное социальное пособие в связи с трудной жизненной ситуацией получили 44 семьи на сумму 16440 рублей. Государственная адресная социальная помощь в виде обеспечения продуктами питания детей первых двух лет жизни в 2018 году назначена для 38 семей на сумму 33407,03 рубля. Выплаты на возмещение затрат на приобретение подгузников получили 438 человек на сумму 129395,44 рубля.
— А какая ситуация в сфере труда и занятости?
— Если рассматривать вопрос занятости населения, то тут мы можем отметить уменьшение коэффициента напряжённости на рынке труда района. По состоянию на 1 декабря 2017 года он составлял 0,2, а на это же число 2018 года — 0,1.
Прогнозировалось, что уровень безработицы к числу экономически активного населения к 1 декабря 2018 года составит 1,1 %, однако этот показатель равняется всего 0,2 %.
За 11 месяцев 2018 года в управление за помощью в поиске работы обратилось 246 человек, из них в качестве безработных зарегистрировано 152 гражданина. За этот период сотрудники отдела по труду и занятости помогли трудоустроиться 198 гражданам, в том числе 119 безработным. Десять безработных направлены на профессиональное обучение, для 36 человек организованы оплачиваемые общественные работы, одному безработному предоставлена субсидия для организации предпринимательской деятельности. Шестьдесят учащихся школ города и района также получили возможность временно потрудиться. Во время летних каникул ребята работали в своих учебных заведениях и получили зарплату из Фонда социальной защиты населения.
В нашем районе остаётся потребность в квалифицированных кадрах как по рабочим специальностям, так и на должности специалистов и служащих. Наниматели предлагают 165 различных вакансий, из которых наибольшим спросом пользуются работники строительной и медицинской отраслей, специалисты и работники сельскохозяйственной отрасли (ветеринарные врачи, ветфельдшеры, зоотехники, трактористы-машинисты, операторы машинного доения), водители автомобиля, электромонтёры и электрогазосварщики.
Также хочу добавить, что на вновь созданные рабочие места за счёт открытия новых предприятий и производств по состоянию на 22 декабря 2018 года трудоустроено 114 человек при годовом задании в 110.
— Каких сотрудников управления вы можете отметить?
— Безусловно, каждый наш специалист отлично выполняет свою работу, однако за добросовестный труд и профессионализм мне хотелось бы особо отметить заместителя начальника управления Ольгу Тарасевич, главного бухгалтера Жанну Панасюк, начальника отдела социальной защиты Светлану Трофимчук, главных специалистов Наталью Васильчук и Ирину Андросюк.
— В связи с профессиональным праздником что бы вы хотели пожелать коллегам?
— Для начала я хотела бы поблагодарить всех работников сферы социальной защиты за открытость людям, готовность помочь нуждающимся, зачастую жертвуя своими силами и временем. Специалисты управления открывают свои сердца и никогда не остаются равнодушными к проблемам окружающих. Ведь в нашей сфере очень многое зависит от личных качеств сотрудников. Именно люди — залог успеха и развития всей социальной службы.
Всем своим коллегам я хочу пожелать новых профессиональных достижений, заслуженной оценки их труда, а также здоровья и успехов.
Беседовала Кристина СЕМЕНЮК.
Фото автора.
Міласэрнасць — штодзённая праца
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Алёна НІКАНЧУК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Сапраўды значнай і важнай справай зай-маюцца работнікі сацыяльнай абароны. Яны — нібы выратавальны круг для тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, каго трэба падтрымаць і маральна, і матэрыяльна, як кажуць, і словам, і справай.
Ужо 17 гадоў пры ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жабінкаўскага райвыканкама працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Увесь гэты час яго ўзначальвае Раіса Мышкавец — мудры, вопытны, адказны кіраўнік. Дарэчы, напрыканцы мінулага года за шматгадовую, добрасумленную працу Раіса Макараўна была ўзнагароджана Падзякай Прэзідэнта краіны.
— У нашым калектыве працуюць такія спецыялісты, для якіх міласэрнасць не проста слова, а штодзённая праца, — заўважыла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра. — Тыя, хто рупіцца тут, часова забываюць пра свае праблемы, а стараюцца атуліць увагай і клопатам адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў вайны, не абысці ўвагай малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і. Штогод пашыраюцца віды паслуг, у якіх маюць патрэбу такія катэгорыі людзей. Зусім нядаўна прыйшлі ў калектыў, але змаглі за кароткі час заваяваць аўтарытэт і павагу Хрысціна Старыкевіч, Алена Саковіч, Ініта Бабко, Марыя Дземянюк і Уладзіслаў Марчук. Разам з тым ёсць і такія, што аддалі працы ў цэнтры больш за 20 гадоў. Адна з іх — галоўны бухгалтар Таісія Баранчук. Каб праца сацыяльных работнікаў была больш эфектыўнай, даступнай, якаснай і разнастайнай, ім дапамагаюць двое вадзіцеляў. Усе супрацоўнікі цэнтра стараюцца несці душэўнае цяпло, дабро, спагаду тым, каго апякуюць, іншы раз для адзінокіх, фізічна аслабленых людзей сталага веку робяцца радней за родных. Жабінкаўскія сацыяльныя работнікі і іх кіраўнік спагадлівыя, чулыя людзі, бо чэрствыя і абыякавыя да чужых праблем, як правіла, тут не затрымліваюцца.
Сёння ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе пяць аддзяленняў. Так, загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Наталля Літвінюк і спецыялісты Таццяна Мацвяюк і Ініта Бабко выяўляюць грамадзян, якім патрэбна дапамога, вызначаюць віды сацыяльных паслуг. Усяго ў банку дадзеных больш за шэсць тысяч жабінкаўцаў, з якіх 394 адзінокія пажылыя, 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 60 адзінокіх інвалідаў, 21 чалавек, які пацярпеў ад наступстваў войнаў. Штогод прадстаўнікі “пярвічкі” сумесна з работнікамі сельвыканкамаў абследуюць умовы жыцця такіх людзей і стараюцца дапамагчы па меры магчымасці: замяніць пажарныя апавяшчальнікі або прытопачныя лісты, адрамантаваць печ і г. д. Да слова, летась абследаваны матэрыяльна-побытавыя ўмовы амаль паўтары тысячы чалавек, каб выявіць, у якіх відах сацыяльнай дапамогі яны маюць патрэбу. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана матэрыяльная дапамога 254 пажылым і непрацаздольным грамадзянам на суму 17 тысяч рублёў (на лекі, набыццё паліва, газавае абсталяванне). А ўвогуле ў тэрытарыяльны цэнтр летась звярнуліся больш за 8 тысяч жабінкаўцаў.
У сацыяльныя ўстановы людзі прыходзяць са сваёй бядой, болем, праблемамі, спадзеючыся на разуменне, дапамогу і падтрымку. Асабліва цяжка даводзіцца адзінокім старым, у якіх ужо не стае сілы прынесці вады з калодзежа, расчысціць двор ад снегу, прыгатаваць сабе ежу. На дапамогу ім прыходзяць работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, што працуе ў тэрытарыяльным цэнтры. Акрамя загадчыка Наталлі Адзінец ды інспектара Алены Бойка ў аддзяленні займаюцца добрай і патрэбнай справай яшчэ 54 сацыяльныя работнікі.
— Гэта прафесія не для абыякавых людзей, — расказваюць Наталля Уладзіміраўна і Алена Міхайлаўна. — З чулай душой і гарачым сэрцам прыходзяць сацыяльныя работнікі да сваіх падапечных. Для пенсіянераў іх “апекуны” не проста сябры, але й паўнапраўныя члены сям’і, а яшчэ гаранты ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. На такой “апецы” ў нас 236 пажылых, большасць з іх у вёсцы. Што ўваходзіць у абавязкі сацыяльных работнікаў? Двойчы ў год памыць вокны, пастаянна наводзіць парадак у доме, аплачваць камунальныя паслугі, купляць лекі ў аптэцы і прыносіць хвораму падапечнаму, аказваць дапамогу ў нарыхтоўцы гародніны на зіму і многае іншае. Калі б сацыяльныя работнікі спынілі сваю працу хоць на адзін дзень, колькі людзей засталося б без догляду, увагі, лекаў. Таму без перабольшвання наша аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома можна назваць вядучым сярод усіх астатніх.
Сярод лепшых сацыяльных работнікаў былі названы Таццяна Старыкевіч, Аксана Сомава, Таццяна Парадня, Галіна Мікуц і іншыя. Святлана Корань аказвае разавыя паслугі і заказаў у яе — незлічоная колькасць, дні распісаны па хвілінах.
З верасня мінулага года аддзяленне працуе з сядзелкамі і нянямі, якіх 15 і 3 адпаведна. Першыя даглядаюць непрацаздольных людзей, што поўнасцю страцілі магчымасць рухацца. Няні ж дапамагаюць у доглядзе за дзеткамі-двайняткамі да трох гадоў.
Дапамога людзям, якія па розных прычынах апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, — першачарговая задача аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якім загадвае Вольга Рэбякеўша. Яе папярэдніца Валянціна Лясковіч узначальвала аддзяленне больш за 15 гадоў.
Вольга Аляксандраўна аказвае таксама псіхалагічную дапамогу. Яна заўважыла, што летась да іх звярнуліся 2267 чалавек і ніводзін з іх не быў абдзелены ўвагай. Загадчык рассказала, што ў аддзяленні дзейнічаюць чатыры клубы: “Падлетак”, “Будучы сем’янін”, “Развівай-ка” для школьнікаў розных узростаў і “Утульнасць” для асоб сірочай катэгорыі. Працуе клас па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці людзей залатога ўзросту.
Што важна, дзейнічае міжве-дамасны савет па аказанні дапамогі ахвярам насілля ў сям’і. Суправаджаюць спецыялісты аддзялення і 20 асоб сірочай катэгорыі, дапамагаюць сацыяльна адаптавацца і рэабілітавацца тым, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Вольга Рэбякеўша, Іна Шыбут і Ганна Барысюк арганізуюць дабрачынныя акцыі, ладзяць раённы конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я”, мерапрыемствы да Дня сям’і, кахання і вернасці сумесна са Свята-Пакроўскай царквой, калядныя сустрэчы сумесна з царквой ЕХБ “Благадаць”.
Адна з галоўных задач спецыяліста па сацыяльнай рабоце Іны Шыбут — прыём і падрыхтоўка да разгляду заяў грамадзян аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. За мінулы год такая падтрымка аказана 38 сем’ям на суму больш за 33 тысячы рублёў.
Спецыялісты аддзялення ажыццяўляюць прыём заяў і дакументаў на назначэнне сямейнага капіталу (летась прынята 70 заяў), рыхтуюць дакументы на ўзнагароджанне ордэнам Маці шматдзетных матуль раёна.
З 1 верасня 2016 года вядзецца ўлік грамадзян пажылога ўзросту, якія маюць патрэбу ў паслугах аддзялення. Для іх арганізаваны гурткі — дэкаратыўна-прыкладной творчасці, фізкультурна-аздараўленчы, краязнаўчы, праваслаўны.
Аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў загадвае Іна Давідчык. Як расказала Іна Міхайлаўна, яно створана ў 2011 годзе для аказання садзейнічання ў сацыяльна бытавой, працоўнай і псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў. Цяпер аддзяленне наведваюць 15 чалавек — інваліды першай і другой груп з Жабінкі, Азят, Мацеевіч, Замошан, Новых Двораў. Тут рупяцца кіраўнікі гурткоў Ірына Шостыр і Аляксандр Крачко, інструктар па працоўнай тэрапіі Іна Бакун і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Уладзіслаў Марчук.
Ірына Шостыр вучыць сваіх падапечных працаваць з глінай і са скурай, ствараць вырабы і дэкарыраваць іх, заліваць гіпсавыя формы. Паспрабаваць свае сілы ў тэхніцы “дэкупаж” і бісерапляценні можна ў гуртках “Мастацтва пераўтварэння” і “Дзіўная пацерачка”. На занятках заалагічнага гуртка “Мілыя лапкі” яго наведвальнікі даглядаюць за жывёламі і раслінамі, займаюцца праполкай. А вось адчуць сябе сапраўдным поварам магчыма на занятках гуртка “Ядзім смачна”.
Са жніўня мінулага года на базе аддзялення пачаў працаваць гурток мастацкага выпілоўвання, выпальвання і разьбы па дрэве пад кіраўніцтвам Аляксандра Крачко.
Інструктар па працоўнай тэрапіі Іна Бакун вядзе заняткі гуртка “Творчы дворык”, падчас якіх ствараюцца незвычайнай прыгажосці рэчы: пакеты для падарункаў, паштоўкі. Раз на тыдзень займаецца яна і з пенсіянерамі, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знахо-джання для грамадзян пажылога ўзросту. Разам яны дэкарыравалі ёлачкі, рабілі прыгожыя каробкі, стваралі салодкія падарункі — букеты з цукерак.
Іна Аляксандраўна загадвае і швейнай майстэрняй, дзе ажыццяўляецца платная паслуга — рамонт адзення для інвалідаў і пенсіянераў па танным кошце. У размове Іна Давідчык адзначыла, што аддзяленне выраб-ляе сувеніры на продаж, калі атрымлівае заказы ад прадпрыемстваў і арганізацый, якія рыхтуюцца да прафесійных святаў і юбілеяў. Для наведвальнікаў аддзялення арганізуюцца розныя экскурсіі. Яны актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абласных мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах, выставах. Свае творчыя таленты ахвотна дэманструюць падчас канцэртаў, якія ла-дзяцца на базе цэнтра да Дня маці, Дня сям’і, 8 Сакавіка, іншых святаў.
Аддзяленне сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, якое носіць такую назву з
1 верасня мінулага года, а дагэтуль называлася аддзяленнем тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, узначальвае Марына Судас. Яе памочніца — спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ала Парафянюк.
Як расказала Марына Уладзіміраўна, асноўны накірунак у рабоце — аказанне сацыяльнай дапамогі грамадзянам і сем’ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (малазабяспечанасць, інваліднасць, сіроцтва, страта сацыяльных сувязяў за час адбывання пакарання ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы), наяўнасць іншых акалічнасцяў, наступствы якіх грамадзянін не ў стане пераадолець самастойна. Тады магчыма звярнуцца па дапамогу і па заяўным прынцыпе яе атрымаць.
Аддзяленне аказвае гуманітарную дапамогу, забяспечвае грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі (каляскамі, мыліцамі, хадункамі), ажыццяўляе транспартную паслугу “Сацыяльнае таксі”.
Работнікі аддзялення займаюцца афармленнем у дамы-інтэрнаты састарэлых і інвалідаў, а таксама дзяцей-інвалідаў. Ажыццяўляюць адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе кампенсацыі затрат на падгузнікі. Да студзеня бягучага года займаліся выдачай пасведчанняў шматдзетным сем’ям.
У аддзяленні працуе “Салон міласэрнасці”, дзе знаходзіцца адзенне б/у і маецца пункт пракату калясак, мыліц, хадункоў.
Былі агучаны і некаторыя лічбы. Так, летась 863 жабінкаўцам была аказана дапамога, 438 грамадзян звярнуліся па кампенсацыю затрат на набыццё падгузнікаў, 81 — па сродкі рэабілітацыі, 66 чалавек скарысталіся паслугай “Сацыяльнае таксі”, столькім жа аформлены пасведчанні шматдзетнай сям’і.
Падводзячы рысу пад размовай, дырэктар цэнтра Раіса Мышкавец заўважыла:
— Работы яшчэ многа, і канца ёй няма, бо заўсёды ёсць тыя, каму патрэбна дапамога, абарона ды падтрымка, і тыя, хто гатовы выканаць гэтую высакародную і вельмі важную місію.

