Шаноўныя сельскапраўдаўцы “залатога веку”!
Паверце: вы ніколі для нас не будзеце былымі!
У свой час вы рупіліся на журналісцкай ніве, ствараючы газету, цікавую многім. Вас пазнавалі ў твар, чакалі вашых публікацый і зычылі шчасця, поспехаў, добрага здароўя. Далучаемся да гэтых пажаданняў, бо, як вядома, шмат здароўя не бывае, а шчасце патрэбна і ў юнацтве, і ў старасці. Няхай вас радуе шматколернае жыццё, цешаць дзеці, унукі, праўнукі!
Вашы прадаўжальнікі – сучасны калектыў “СП”
