Уже много лет подряд государственное
учреждение образования «Детский сад №2 г.Жабинки» является опорным учреждением
в системе специального дошкольного образования Жабинковского района.
Одним из важных аспектов работы
детского сада является формирование и развитие инклюзивной культуры всех
участников образовательного процесса. Трансляция идей инклюзии воспитанникам и
их родителям осуществляется в ходе проведения совместных творческих, физкультурно-спортивных,
праздничных и иных мероприятий.
Для того чтобы понять, как живется людям с отсутствием зрения, достаточно
всего лишь на некоторое время завязать глаза. Уже в первые минуты человек
ощущает потерю ориентации, заметно возрастает состояние тревоги, незащищенности
и ослабевает уверенность в своих действиях, даже если при этом он находится в
знакомом месте и ничего не делает. Но мы можем снять повязку с глаз, а слепой
(таких людей принято называть слабовидящими) вынужден «носить» её постоянно.
Для того чтобы мир на секунду остановился и обратил внимание на таких людей, был создан Международный день слепых.
Во всём мире ежегодно 13 ноября проводятся
мероприятия по привлечению внимания к людям, потерявшим зрение, и слабовидящим,
а также по созданию условий для всестороннего участия этих людей в жизни
общества, расширению их возможностей получения знаний и информации посредством
информационно-коммуникационных средств, по повышению их занятости, в целом
улучшению образа жизни этих людей.
Традиционно в этот день в детском саду прошёл тематический праздник «Я вижу мир сердцем», приуроченный к Международному дню слепых с целью воспитания толерантности к людям с ограниченными возможностями.
В ходе праздника воспитанники получили элементарные представления о роли зрения в жизни человека, закрепили знания о правилах ухода за глазами, о бережном отношении к своему здоровью.
Мы желаем всем незрячим людям крепкого здоровья,
оптимизма, мужества, любви, успехов в труде и творчестве. А тех, кто живёт рядом, кто видит человека с белой
тростью, мы призываем выполнять свой человеческий долг – помогать, охранять и
защищать незрячих. Помните о тех, кто рядом.
Ольга ПИНЧУК,
заместитель заведующего детского сада №2 г. Жабинки
Сёння асаблівы дзень для людзей, якім асабліва патрэбны наша падтрымка і разуменне. 13 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Дзень невідушчых. Хоць яны чытаюць рукамі, рухаюцца з дапамогай белага кіёчка ды свет адчуваюць інакш, чым тыя, хто не мае праблем са зрокам, але ўспрымаюць жыццё з надзеяй і радасцю. Гэтаму вельмі спрыяюць настаўнікі, выхавальнікі ды іншыя супрацоўнікі нашай школы-інтэрната. Яна мае два дні нараджэння: 65 гадоў таму свае дзверы адчыніла Жабінкаўская школа-інтэрнат №5, а з 1971-га ўстанова атрымала сённяшні накірунак – дапамагаць стаць на крыло, а затым упэўнена паляцець у дарослае жыццё дзецям з парушэннямі зроку і зусім невідушчым.
Зрок і зоркі
Спагада і дабрыня нясуць душэўныя лекі,
таму ва ўсе часы калектыў школы-інтэрната праяўляў свае педагагічныя ўменні,
каб выхаванцы адчувалі сябе патрэбнымі ў гэтым свеце. Вельмі многае залежала ад
кіраўнікоў. За 65 гадоў навучальную ўстанову ўзначальвалі Пётр Іванцоў, Дзмітрый
Самусік, Анатоль Старыцкі, Мікалай Грыневіч, з 2006 года на капітанскім мосціку
– Аляксандр Кавальчук. Кожны з іх шмат зрабіў, каб у любых абставінах дзеці
адчувалі, што школа для іх – сапраўдны другі дом, дзе іх не толькі
накормяць-палечаць, але й дадуць добрыя веды і належнае выхаванне, патрэбныя
для далейшага няпростага жыцця.
Калі выпускнікі і праз гады вяртаюцца,
як дамоў, у родную школу, згадваюць яе і сваіх настаўнікаў з цеплынёй – гэта
многага варта. Былы кіраўнік Лунінецкага раёна і выдатны паэт Андрэй Мазько і
зараз лічыць: у тым, што ён дасягнуў у жыцці, ёсць немалы ўнёсак жабінкаўскіх педагогаў.
Многія выпускнікі сталі паспяховымі людзьмі. Насуперак таму, што маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, яны здзейснілі свае мары, пераадолелі цяжкасці і ўпэўнена ідуць па жыцці. У школе ганарацца колішнім выпускніком Васілём Лаўрыновічам. У Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы Васіль Канстанцінавіч рыхтуе сапраўдных абаронцаў Радзімы. Яе спакой на памежжы аберагае яшчэ адзін выхаванец школы-інтэрната маёр Ілья Шылін. А Наталля Юхімук пасля заканчэння БрДУ імя А.С. Пушкіна стала выкладчыцай у роднай альма-матар.
Эдуард Пішчык у 1995 годзе толькі на час сказаў “бывай” школе-інтэрнат. Эдуард Мікалаевіч паглыбіў веды ў ВНУ і зараз ужо ў якасці педагога нясе святло музыкі новым пакаленням выхаванцаў. Аднойчы ён дапамог паверыць у сябе і пасябраваць з песняй Паўле Лукашэвіч. Дзяўчына, скончыўшы Курскі музычны каледж-інтэрнат для сляпых, таксама стала педагогам па вакале. Цяпер наша “курская салавейка” жыве і працуе ў расійскім горадзе, вядомым сваімі спевамі. З медыцынай звязалі сябе Юрый Слінка і Вячаслаў Тышук, што дапамагаюць людзям, у тым ліку тым, хто мае праблемы са зрокам. Як у народзе гаворыцца, на школьнай ніве “сеюць разумнае, добрае, вечнае” былыя выхаванцы Алена Гурба і Марыя Быкава, Андрэй Цітавец і Уладзіслаў Скабук. Звязалі свой лёс з Беларускім таварыствам інвалідаў па зроку Крысціна Кузьміцкая і Вера Жук. Сапраўдны гонар школы – Вераніка Анташок. Пераможца шматлікіх міжнародных песенных конкурсаў сёлета стала студэнткай Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, але з вакалам нават не думае развітвацца, таму ў верасні паспяхова паўдзельнічала ў конкурсе “Ты супер!” на канале “НТВ”.
Іх прыклад – іншым навука. Кожны з
пералічаных – пераможца, бо здолеў пабачыць зоркі, нягледзячы на дрэнны зрок, і
ўрэшце рэшт сам стаў яркай зоркай ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Дом, дзе чакаюць і любяць
Ісці праз церніі да зорак, насустрач марам, якія спачатку здаюцца недасягальнымі, вучаць у інтэрнаце і сённяшніх выхаванцаў. Для гэтага ў школе, якая мае ў сваёй скарбонцы дыплом ІІ ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”, створаны ўсе ўмовы. І галоўная ўмова, якую назавем, – чулыя адносіны да невідушчых, сірат, дзяцей з праблемамі зроку, для якіх школа-інтэрнат – сапраўды другі ўтульны дом, дзе іх не толькі выхоўваюць, але вельмі чакаюць і любяць.
Тут усё спрыяе развіццю і аздараўленню. Ёсць утульныя вучэбны і спальны карпусы, праводзяцца 18 факультатываў і восем аб’яднанняў па інтарэсах, а таксама заняткі на амбліястымулятары “Бусел”, сінаптафоры і камп’ютары па карэкцыйных праграмах, ёсць актавая і спартыўная залы, вучэбныя майстэрні, сэнсарны і гульнявы пакоі, бібліятэка, медпункт і, вядома, сталовая, дзе гатуюць, як дома.
Адным словам, кожнае дзіця адчувае апеку з боку педагогаў і медперсанала. Мабыць, нездарма так шмат талентаў, нібыта кветак у садзе, вырошчваецца ў школе-інтэрнаце. Выхаванцы з Жабінкі двойчы станавіліся найлепшымі на рэспубліканскім конкурсе “Вясёлкавы карагод”, дзе дэманстравалі свае цудоўныя ўменні ў малюнку, дэкаратыўным мастацтве і спевах. Ім спрыяў поспех на фестывалях “Непратаптаны шлях” і “Лістапад”, у даследчых конкурсах “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі” і “З навукай у будучыню”…
Скажам упэўнена: навучэнцы змаглі рэалізавацца, бо на вуліцы Свабоды заўсёды вучаць надзеі і радасці.