Выпадковая весялосць або непаслухмяны госць: гісторыя з бара «Опера» Жабінкі

Руслан К. прыехаў у наш горад-спадарожнік з Міншчыны, з горада-спадарожніка Фаніпаль. У Жабінцы яму захацелася павесяліцца. Для адпачынку ён выбраў сабе бар “Опера” прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Бункер Бар”. Пры гэтым, мабыць, разважаў: якая ж весялосць, калі не “падагрэеш” сябе гарэлкай?!

Руслан і раз і два заказаў спіртное, а затым яшчэ і салянкі. Калі ж падалі суп, страва здалася яму нясмачнай. Без прычыны ён пабіў талерку, скінуўшы яе на падлогу, і пайшоў сварыцца з бармэнам Таццянай. У ходзе спрэчкі агрэсіўны госць “Оперы” ў злосці, зняўшы майку, кінуў яе на бар, пабіў пустыя шклянкі і бессаромна паказаў жанчыне так званую мужчынскую “вартасць”. Калі ж наведвальнік Сяргей С. зрабіў Руслану заўвагу аб непрыстойных паводзінах у грамадскім месцы, дык атрымаў ад хулігана кулаком у твар.

Работнікі міліцыі падаспелі, каб уціхамірыць Руслана, і справа паступіла ў суд. Пры назначэнні пакарання ўлічваліся характар і ступень грамадскай небяспекі дадзенага злачынства, абставіны яго здзяйснення і асоба абвінавачваемага.

У выніку сваю віну Руслан прызнаў поўнасцю, чыстасардэчна раскаяўся ў здзейсненым, а страты ПГУП “Бункер Бар” за разбіты посуд добраахвотна загадзя кампенсаваў, што суд прызнаў змякчаючай, а тое, што мужчына дапусціў злачынства ў нецвярозым стане, – абцяжваючай акалічнасцю.

Суд Жабінкаўскага раёна прызнаў Руслана К. вінаватым у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, якія груба парушаюць парадак і яўную непавагу да грамадства, што выявілася ў знішчэнні чужой маёмасці, прымяненні насілля, якое адрознівалася выключным цынізмам (хуліганствам).

Здзейсненае злачынства адпавядае частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якім Руслану К. назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год з адбыццём у выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму.

Анатоль РОСТАЎ па інфармацыі суда Жабінкаўскага раёна

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.