Надзейна служыць на граніцы выпускнік Жабінкаўскай школы-iнтэрнат

Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць вартавыя нашых граніц. Многія жабінкаўцы служылі на мяжы, ахоўваючы родныя рубяжы. Сумленна выканаўшы свой доўг, большасць вярнулася на грамадзянку, а вось маёр Ілья Шылін дасюль у страі.

Ён прыйшоў на свет далёка ад Беларусі, у Карэліі. Мабыць, гэта наканаванне: той, хто нарадзіўся паблізу дзяржаўнай мяжы (расійска-фінскай), як час прыйшоў, звязаў свой лёс з граніцай (на гэты раз – беларуска-польскай).

Каб мара стала явай, спачатку спатрэбілася пасля заканчэння Жабінкаўскай школы-інтэрната стаць курсантам ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шлях у вайсковую справу падказаў сябар Павел Гардзейчык, які ў выніку стаў ваенным карэспандэнтам, а Ілья абраў сабе дарогу, што ў рэшце рэшт прывяла на граніцу. У 2010 годзе хлопцы з Жабінкі ў Ваеннай акадэміі ў прысутнасці міністра абароны Рэспублікі Беларусь прынеслі прысягу.

Летам 2015-га разам з дыпломам аб вышэйшай адукацыі Ілья Аляксандравіч атрымаў і першыя афіцэрскія пагоны. А далей яго чакала першае месца службы. Ім стаў горад Смаргонь, а дакладней – камендатура “Гудагай”, дзе лейтэнант Шылін заняў пасаду старшага афіцэра ідэалагічнага аддзела. Аднак ужо праз год ён быў пераведзены на першую пагранічную заставу, размешчаную ў самай глыбінцы Белавежскай пушчы. Тут Ілья Аляксандравіч хутка атрымаў чарговае вайсковае званне, быў намеснікам начальніка заставы.

Важнай старонкай біяграфіі сталі тры гады, калі Ілья Шылін (на той час ужо капітан) выкладаў у Інстытуце пагранічнай службы.

Нарэшце, з чэрвеня 2021 года ён праходзіць службу намеснікам начальніка аддзела псіхалагічнай работы Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Фелікса Дзяржынскага. Па месцы працы Ільі Аляксандравічу, які ў 2022 годзе атрымаў маёрскія пагоны, даводзіцца праводзіць прафесійна-псіхалагічныя абследаванні воінскіх калектываў, кандыдатаў, якія жадаюць праходзіць далейшую службу па кантракце, і ваеннаслужачых, падабраных для прызначэння на вышэйшыя пасады. Надзвычай карысная, лічыць суразмоўца, і дапамога, якую яго аддзел аказвае сем’ям пагранічнікаў, што стаяць на ахове дзяржаўнай мяжы. Калі размова закранула сем’і, было вельмі прыемна пачуць ад Ільі добрыя словы ў адрас жонкі Дашы. Іх шлюбу, заключанаму год таму, калі маладому споўнілася роўна трыццаць гадоў, шчыра зычым быць доўгім і шчаслівым. Таварыш маёр, са свайго боку, таксама жадае шчасця саслужыўцам і іх родным, а потым дадае з усмешкай:

– У наша прафесійнае свята хачу пажадаць для ўсіх вартавых граніцы чыстай КСП, а для грамадзянскіх патлумачу гэту абрэвіятуру: няхай не будзе парушальнікаў на кантрольна-следавой паласе. Здароўя, шчасця і міру кожнаму.

Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота аўтара

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.