Сёння, 24 мая, усе славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства і культуры. Гэта дата выбрана невыпадкова: 24 мая праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, якія вызначыліся як слынныя асветнікі і хрысціянскія прапаведнікаў, перакладалі на славянскую мову богаслужэбныя кнігі. “Салунскія браты”, як іх называюць гісторыкі і літаратуразнаўцы, нарадзіліся ў ІХ стагоддзі ў горадзе Салуні (зараз Фесалонікі) і фактычна стварылі славянскую азбуку, альбо глаголіцу, а затым і кірыліцу, якой мы карыстаемся і сёння.
Гэтая сапраўды гістарычная падзея, што зрабіла імёны Кірыла і Мяфодзія памятнымі на вякі, адбылася ў 863 годзе.
Першай краінай, якая пачала шырока святкаваць Дзень славянскага пісьменства, стала Баўгарыя, адкуль паходзілі браты-асветнікі. У 1863 годзе, калі адзначаліся тысячныя ўгодкі з часу іх грамадзянскага і культурнага подзвігу, да святкаванняў у гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы далучылася Расія. А з 1985 года 24 мая было абвешчана ў Савецкім Саюзе святам славянскай культуры і пісьменства.
Праз год гэта свята прыйшло і ў Беларусь, дзе спрадвеку любілі пісьменнасць і кнігі. Пацвяджэннем гэтай любові стала тое, што разам з майскім святам Днём славянскага пісьменства і культуры ў нашай краіне штогод у пачатку верасня шыкоўна адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Нагадаем, што сёлета яго сталіцай у самыя першыя восеньскія дні стане горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Антон ЦЫМУС
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%