Дарагія Браты і Сёстры!

У раніцу Змёртвыхпаўстання, разгубленым і спалоханым вучняў з’яўляецца Уваскрослы Хрыстос, каб знішчыць трывогу, сумненні і горыч іхніх сэрцаў і даць супакой.

У нашым жыцці ёсць шмат неспакою, болю, і нават, часам, адчаю. У такія хвіліны нам здаецца, што Бога няма, альбо Ён пакінуў нас і не цікавіцца намі. Таму важна пачуць гэтыя словы Хрыста: “Гэта Я!”. Што азначае: Я з Вамі! А таму не бойцеся нічога і старайцеся прабываць у супакоі!

Няхай радасныя дні Пасхі Хрыстовай напоўняць нашыя сэрцы супакоем Уваскрослага Хрыста. Няхай ягоная Ласка і Любоў асвятліць найбольш сумныя прасторы нашага жыцця.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Ад імя Парафіі Святога Юзафа ў Жабінцы, Пробашч-ксёндз Тадэвуш Альшэўскі

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.