Дарагія прадстаўніцы чароўнага полу Жабінкаўскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з выдатным вясновым святам – Днём жанчын. 8 Сакавіка стала сімвалам пяшчоты і дабрыні, кахання і жаноцкасці.

Жанчына напаўняе свет зачараваннем і душэўным цяплом, пабуджае да высакародных учынкаў і добрых спраў, захоўвае сямейны агмень. Яна спалучае ў сабе чуласць і цвёрдасць, мудрасць і вечную маладосць і заўсёды застаецца прыгожай, разумнай, добрай і абаяльнай.

Ад шчырай душы жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, кветак і ўсмешак! Няхай каханне і вернасць напаўняюць ваша жыццё, няхай у ім будзе як мага больш светлых дзён, а ў вашых сэрцах заўсёды жыве вясна.

Міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям. Будзьце заўсёды прыгожыя і шчаслівыя!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.