Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны вайны ў Афганістане!

Сёння мы аддаём даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам, што праявілі смеласць і адвагу, мужнасць і сапраўдны патрыятызм падчас Афганскай вайны. Яна скончылася 35 гадоў таму, але мы і зараз памятаем імёны землякоў – Сяргея Грудніцкага і Васіля Дудара, Мікалая Мароза і Валерыя Мігеля, якія склалі галовы, выконваючы свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Айчынай, падзяляем боль і горыч гэтых страт. Нізка схіляем галовы перад стойкасцю бацькоў, родных і блізкіх загінуўшых.

15 лютага, у дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, выказваем таксама глыбокую ўдзячнасць усім, хто вярнуўся дамоў з той вайны. Вы – прыклад для падрастаючага пакалення, вучыце маладых, як патрэбна шанаваць і берагчы Радзіму, заўсёды займаеце актыўную грамадзянскую пазіцыю і за тое маеце пашану ад жыхароў Жабінкі і Жабінкаўскага раёна.

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, чыстага неба над галавой і дабрабыту вам і вашым родным.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.