У Жабінкаўскім раёне памёр апошні ўдзельнiк Вялікай Айчыннай вайны

14 снежня 2023 года ў Старым Сяле на 97-м годзе жыцця перастала біцца сэрца Івана Алексіевіча. У іншы свет пайшоў апошні ў Жабінкаўскім раёне ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ напярэдадні 9 Мая Іван Аляксандравіч прымаў віншаванні з Днём Перамогі, у тым ліку са старонак раённай газеты. Журналісты не раз бывалі ў Старым Сяле, у доме №15 на вуліцы Школьнай, на якім зіхацела чырвоная зорка. Яна сведчыла: у гэтай вясковай драўлянай хаце пражывае шаноўны ветэран – партызан атрада імя Чарнака, сведка ліхалецця, носьбіт жывой памяці пра агнявыя падзеі і людзей, чые лёсы апаліла вайна.

Іван Аляксандравіч адважна ваяваў, а затым сумленна працаваў на карысць роднай зямлі. Усё жыццё ён заставаўся верным сябрам “Сельскай праўды”, якую лічыў надзейнай крыніцай ведаў, часам тэлефанаваў у рэдакцыю, каб выказаць падзяку альбо расказаць пра былыя часы. Лёс адмераў яму амаль сотню гадоў, якія ветэран пражыў годна, маючы павагу аднавяскоўцаў. Яго сыход – вялікая страта для кожнага, хто блізка ведаў Івана Аляксандравіча, таму шчыра выказваем спачуванне родным і блізкім нябожчыка.

Антон ЦЫМУС
Фота аўтара

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.