
Самастойна сядай за руль аўтамабіля, калі адчуваеш упэўненасць, калі маеш навыкі ваджэння і правы. А бывае і так. Яшчэ ў жніўні Уладзіміру Г. суд назначыў пакаранне – адміністрацыйнае спагнанне за кіраванне транспартам без вадзіцельскіх правоў, а літаральна праз паўмесяца мужчына зноў быў затрыманы інспектарам ДАІ за рулём аўтамабіля “Фальксваген”… без правоў. На гора-вадзіцеля ўзбудзілі крымінальную справу.
А другі “герой”, Руслан К., будучы на добрым падпітку, стаў у бары “Опера” дэбашырыць, біць посуд. Разбіў шэсць шклянак ды талерку, чым прынёс бару страты. Дый гэтага хулігану здалося мала. Руслан раптам пачаў дэманстраваць тое, што жанчынам паказваць ой як сорамна. Гэта ж не нудзісцкі пляж! Хуліганскія Русланавы выхадкі падпадаюць пад частку 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса рэспублікі.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
