
Зязюля любіць укінуць сваё яйка ў чужое гняздо, каб нехта выгадаваў яе птушаня. А хіба сярод людзей так не бывае? Наталля Я. з першага дня перадала свайго сыночка-немаўля на дзяржаўнае забеспячэнне. Літаральна праз чатыры месяцы пасля нараджэння дзіцяці суд раёна абавязаў Наталлю кампенсаваць расходы на ўтрыманне непаўналетняга сына ў дзяржаўных установах.
Такое рашэнне зязюля-маці, мусіць, не прыняла ўсур’ёз. Бо з 2019-га па 2022 год чатыры разы прыцягвалася да крымінальнай адказнасці і мела пакаранне па тры месяцы арышту. Не стаў выключэннем і гэты год.
Наталля працуе ўборшчыкам тэрыторыі ў Жабінкаўскай ЖКГ. Толькі з 1 ліпеня па 24 жніўня без уважлівых прычын дапусціла няяўку на працу 24 дні, а значыць, не выканала сваё абавязацельства па кампенсацыі расходаў на ўтрыманне дзяржавай сына. Супраць Наталлі Я. узбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 174.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%