
Пакуль радуемся цеплыні, але хутка надвор’е зменілася і прынясло халады, а разам з імі прыйшлі і сезонныя захворванні. Сярод іх і небяспечны грып, вядомы сваёй зменлівасцю і сур’ёзнымі ўскладненнямі. Урачы раяць: каб інфекцыя не застала вас знянацку, не забудзьце – прышчапіцеся.
Як паведаміла загадчык паліклінікі Яўгенія Русак, найбольш небяспечнай віруснай інфекцыяй у асенне-зімні перыяд лічыцца грыпозная, а самым простым і даступным метадам яе прафілактыкі ў наш час з’яўляецца вакцынацыя. Шырока вядомы факт, што калектыўны імунітэт супраць інфекцыі развіваецца толькі пры ахопе прафілактычнымі прышчэпкамі не менш за 40 працэнтаў насельніцтва. Пагэтаму Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца запрашае жыхароў раёна на вакцынацыю ад грыпу.
З сабою патрэбна мець пашпарт, які прад’яўляецца ў рэгістратуры. Прышчапіцца можна ўсім жадаючым у паліклініцы ўстановы аховы здароўя “Жабінкаўская ЦРБ”, амбулаторыях урача агульнай практыкі.
У кожным выпадку папярэдне чалавек абавязкова праходзіць кансультацыю і агляд ва ўрача агульнай практыкі, які працуе з 8.00 да 20.00. Толькі после ўрачэбнага дазволу медсястра або фельчар уводзяць вакцыну. Робіцца гэта ў працэдурным кабінеце паліклінікі.
Жадаем усім умацоўваць імунітэт і не хварэць!
Антон БЕРАСТОК
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%