
Крадзяжы ўласнасці падпадаюць пад артыкул 205 Крымінальнага кодэкса краіны, бо не перавяліся яшчэ аматары нагрэць рукі на чужым дабры. Напрыклад, за тры дні, як адсутнічала Алена К. дома, Аляксандр К. вырваў штапікі аконнай рамы, забраўся ў памяшканне ды вынес тэлевізар “Віцязь”.
Другі аматар пажывіцца скраў з паліўнага бака паўпрычэпа грузавога аўтамабіля дызельнае паліва. Колькі знаходак невядомы зрабіў, установяць работнікі міліцыі, але гаспадар паліва Віталь М. сцвярджае, што прапала 180 літраў. Такім чынам, ён панёс страты больш чым на 250 рублёў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
