Алімпійскі ўрок прайшоў у адной са школ Жабiнкоўскага раёна

Нездарма першы тыдзень новага навучальнага года ў Крыўлянскай сярэдняй школе, дзе педагогі заўжды асабліва клапоцяцца пра здаровы лад жыцця сваіх навучэнцаў, вырашылі прысвяціць спорту і здароўю.

Дзеля гэтага найперш правялі ва ўсіх класах “Алімпійскі ўрок”, прысвечаны нядаўнім ІІ Гульням Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і аформілі кніжную выставу “Мы любім спорт”. За тыдзень прайшлі класныя гадзіны “Спорт, маладосць, здароўе”. Аднак толькі “тэорыяй” настаўнікі і вучні, вядома, не абмежаваліся. Таму ніхто не дакараў, а зусім наадварот, што паміж урокамі было шумна і весела ў вясковай школе, калі праходзілі рухавыя перапынкі. А тыдзень завяршыўся ў шосты суботні навучальны дзень масавым “Асеннім кросам”, прысвечаным новаму навучальнаму году.

Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.