Першага сакавіка: вясна-красна да нас прыйшла

Старажытны прыметнік “красны” значыць “прыгожы”. А што можа быць прыгажэй за пару адраджэння, кахання і натхнення? Сёння першы дзень вясны, які вітаюць на ўсёй планеце дарослыя і дзеці. А на якія святы сакавік багаты?

Вядома, у гэты дзень у многіх краінах святкуюць надыход вясны. Напрыклад, у Малдове ён завецца “Мэрцішор”, а ў Балгарыі – “Мартэніца” (“Баба Марта”).

Аднак, як высвятляецца, святкуюць не толькі людзі. Ці ўжо чулі, як “заспявалі” марцовыя каты? Іх хор пад акном павінен 1 сакавіка стаць яшчэ большым: усё ж нездарма гэта іх свята – Дзень кошак. Не забудзьцеся павіншаваць (можна вырабамі нашага камбікормавага завода) сваіх чатырохлапых любімцаў. Вы іх сагрэеце цяплом, яны аддзячаць вам дабром.

Увогуле, на 1 сакавіка прыпадаюць два Міжнародныя дні: першы – камплімента, другі – імунітэту. Скажыце адзін другому ласкавыя словы і паклапаціцеся, каб арганізм быў насычаны вітамінамі. Напрыклад, з’ешце з усмешкай грэйпфрут (штогод у гэты дзень на Кубе – фестываль збору гэтага цытруса). Дарэчы, вітамін F таксама быў 1 сакавіка 1928 года. І пра ўсмешку мы згадалі не проста так, бо ў шэрагу краін ён так і завецца: Дзень Падзяліся Усмешкай (або смайлікам). Да слова, камп’ютаршчыкі таксама 1 сакавіка не засталіся без свята: айцішнікі адзначаюць Дзень хостынг-правайдара.

Жыхары Казахстана, са свайго боку, святкуюць Дзень удзячнасці, а японцы – Дзень барацьбы за мір у памяць пра іспыты атамнай бомбы на востраве Бікіні.

А ў беларусаў сёлета – цэлы Год міру і стварэння. Ён пачаўся 1 студзеня і працягваецца сёння, заўтра – назаўжды. Бо, сустракаючы з песнямі, танцамі вясну-красну, нашы суайчыннікі памятаюць пра тое, як аднойчы, у квецені мая, яна прынесла Вялікую Перамогу святла над цемраю.

Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.