Лепшае цукровае прадпрыемства

Жабінкаўскі цукровы завод атрымаў дыплом II сту-пені ў конкурсе “Лепшы цукровы завод Еўразійскага эканамічнага саюза 2021 года”.
У Варонежы прайшоў семінар “Клуб Тэхнолагаў — 2022”, арганізаваны Еўразійскай цукровай асацыяцыяй. Па выніках конкурсу, праведзенага ў рамках дадзенага форуму, дэлегацыя нашага завода на чале з дырэктарам Ігарам БАЛТРАМЕЮКОМ атрымала дыплом II ступені.

“БУГ” ГАСЦЯМ ЗАЎСЁДЫ РАДЫ

Аздараўленню працоўных Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі традыцыйна ўдзяляе значную ўвагу. Больш за паўстагоддзя таму створана санаторна-курортнае прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт”, у сістэме якога дзейнічаюць 12 прафсаюзных здраўніц, сярод іх і санаторый “Буг”, размешчаны ў нашым раёне. Абноўленай сустракае гасцей здраўніца ў летнім сезоне. У гэтым днямі ўпэўніўся старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай ШУМ. Пра тое, як летам тут сустракаюць тых, хто жадае адпачыць і аздаравіцца, прафлідару расказала галоўны ўрач Кацярына ШАЛЕСЦЮКОВІЧ. Перад масавым заездам наведвальнікаў выкананы касметычны рамонт з заменай камунікацый аднаго са спальных карпусоў, былі адрамантаваны дзве сталоўкі. Свой знешні выгляд змяніла і тэрыторыя здраўніцы: узніклі новыя клумбы і малыя архітэктурныя формы, яркімі фарбамі дапоўнілі тэрыторыю фотазоны.

Старт працоўнага семестра

У мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” урачыста адкрылі трэці працоўны семестр. Удзельнікамі мерапрыемства сталі байцы студэнцкіх атрадаў з усіх куточкаў вобласці. Ганаровыя госці ўручылі камандзірам тэрытарыяльных штабоў працоўныя пуцёўкі. Пяці атрадам Брэстчыны перадалі пасведчанні аб прысваенні імёнаў камсамольцаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны ў рамках патрыятычнага праекта “Іх імёнамі названы студэнцкія атрады”. Жабінкаўскаму студатраду прысвоена імя героя-камсамольца Фёдара Дзмітрыевіча Ромы. Пасля ўрачыстага адкрыцця хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у экскурсіі, адкрытым дыялогу, працоўнай акцыі, а таксама наведалі матч па хакеі на траве.
“СП” нагадвае, што сёлета на Жабінкаўшчыне студэнцкія атрады пачнуць працаваць з 4 ліпеня ў ААТ “Вазнясенскі”, “Ракітніца” і “Хмелева”, цукровым і торфабрыкетным заводах, ЖКГ, ПМК-10, а таксама санаторыі “Надзея” і аздараўленчым лагеры “Арляня”.

Узнагароды з Віцебшчыны

У Віцебску прайшла адкрытая рэспубліканская спартакіяда сярод школьнікаў, дзе высокі вынік прадэманстравала Жабінкаўская школа бокса. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 126 юных спартсменаў. У агульнакамандным заліку сярод нашых баксёраў і каманды Расійскай Федэрацыі зборная Брэсцкай вобласці заняла чацвёртае месца. У асабістых заліках у жабінкаўскіх хлопцаў годныя ўзнагароды. Ілья МАЦВЯЮК стаў другім у вагавой катэгорыі да 52 кг. Максім РЫБАК заняў трэцяе месца (да 66 кг).

“Адгалоскі мінулага”

Пад такой назвай у Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі стартавала новая выстава. Дзякуючы экспазіцыі наведвальнікі змогуць убачыць дакументы і ўзнагароды ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, асабістыя рэчы байцоў, друкаваныя выданні таго часу. Можаце наведаць выставу сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, альбо скарыстацца такой магчымасцю да канца месяца. Супрацоўнікі музея падрабязна раскажуць пра кожны экспанат і адкажуць на вашы пытанні. Вас заўжды чакаюць у Малых Сяхновічах!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.