Да ўборачнай кампаніі гатовы

На Жабінкаўшчыне сёння адбыўся рэспубліканскі семінар-вучоба інжынерных службаў па пытаннях падрыхтоўкі збожжаўборачнай тэхнікі і зернесушыльных комплексаў да сёлетняй уборачнай кампаніі.

У рабоце форуму прынялі ўдзел намеснік міністра па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір ГРАКУН, першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянцін ЗАЙЧУК і старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім КРАЎЧУК.

Жабінкаўскі раён не выпадкова быў абраны ў якасці пляцоўкі для правядзення дадзенага мерапрыемства. Уладзімір Гракун і Валянцін Зайчук, выступаючы перад удзельнікамі семінара, адзначылі, што Брэсцкая вобласць у сілу свайго геаграфічнага становішча першай у краіне пачынае ўборачную кампанію, яна знаходзіцца на перадавых пазіцыях у Беларусі па развіцці сельскагаспадарчай галіны, таму прынцыпова важна праводзіць дадзены форум менавіта ў нашым рэгіёне. Жабінкаўшчына дынамічна развіваецца, уваходзіць у тройку лідараў у вобласці па многіх паказчыках, гатоўнасць тэхнікі да ўборачнай кампаніі, як заўважыў кіраўнік раёна Вадзім Краўчук, складае больш за 90 працэнтаў.

Дзе яна рамантуецца і як рыхтуецца да ўборкі, наглядна было прадэманстравана падчас наведвання Жабінкаўскай сельгастэхнікі. Асноўны накірунак дзейнасці арганізацыі – садзейнічанне аграпрамысловым прадпрыемствам раёна ў вырошчванні сельгаспрадукцыі і правядзенні аграхімічных работ. Акрамя гэтага, сельгастэхніка выконвае паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні машынна-трактарнага парку, пагрузачна-разгрузачныя работы, вырабляе жалезабетонныя канструкцыі, аказвае паслугі тэхнічных цэнтраў “Гомсельмаш” і “Бабруйск-аграмаш”. Важнай часткай работы з’яўляецца рэалізацыя мінеральных угнаенняў арганізацыям раёна.

Яшчэ адной пляцоўкай, куды завіталі ўдзельнікі семінара, стала адкрытае акцыянернае таварыства “Вазнясенскі”, якім кіруе Надзея КАНДРАЦЮК. Гэта гаспадарка заняла першае месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе як лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя па добраўпарадкаванні машыннага двара, гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы да працы ў зімовых умовах і машынна-трактарнага парку да палявых работ.

Пленарная частка семінара-вучобы адбылася ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

– Сёння стаіць задача падрыхтаваць збожжаўборачную тэхніку да 1 ліпеня. З гэтай даты пачне адлік уборка азімага рапсу і ячменю, – адзначыў намеснік міністра Уладзімір Гракун. – Мы павінны ўбраць ураджай своечасова і без страт.

   Падрабязней чытайце ў нумары “СП” за 18 чэрвеня.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.