Калі меліярацыя – справа жыцця

Напярэдадні прафесійнага свята ў Жабінку завітала прадстаўнічая дэлегацыя меліяратараў з усёй Брэстчыны на чале з генеральным дырэктарам дзяржаўнага аб’яднання “Брэстмеліяводгас” Васілём СТРАПКО. Кіраўнікі раённых прадпрыемстваў меліярацыйнай галіны сабраліся, каб падвесці вынікі работы за пяць месяцаў бягучага года і падзяліцца планамі на будучае.

Месцам сустрэчы Жабінка была абрана невыпадкова. Менавіта тут знаходзіцца гісторыка-экспазіцыйны комплекс развіцця меліярацыі земляў, у стварэнні якога прымалі ўдзел усе прадпрыемствы меліярацыйнай галіны Брэстчыны. Гаспадар комплексу Пётр ВАЙНОЎСКІ, які ў свой час на працягу дзевяці гадоў узначальваў ПМК-19, а зараз працуе вядучым інжынерам, правёў для гасцей цікавую, змястоўную экскурсію, расказаў пра экспанаты, якіх сёння налічваецца 152. Многія з іх – сапраўдныя рарытэты. Сёлета трактары, бульдозеры, экскаватары ды іншую музейную тэхніку плануецца падфарбаваць, абнавіць яе від, таму што жабінкаўскі музей пад адкрытым небам – брэнд раёна, прыцягальнае месца для наведвальнікаў, якіх заўсёды нямала.

Падрабязней чытайце ў нумары «СП» за суботу 4 чэрвеня.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.