ВЫСОКАГА ПАЛЁТУ, ВЫПУСКНІК!

У маладосці ёсць крылы. Іх мацуюць Надзея, Вера і Любоў. Многім акрыленым марам суджана збыцца: знайсці сябе ў прафесіі, стварыць добрую сям’ю, стаць шчаслівым. Адным словам, адбыцца ў жыцці, каб потым даць жыццё іншым — мець працяг на Зямлі.
Аднак сёння для 153 выпускнікоў жабінкаўскіх школ усё толькі наперадзе, і верым: іх палёт будзе высокім і прыгожым. Бо развітанні заўжды прыносяць новыя спатканні. Маладыя гавораць: “Бывай, родная школа, і добры дзень, дарослае жыццё!”

Як адзначыў кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК:
— Сёлета ў Жабінцы ўпершыню пройдзе раённы выпускны, у якім прымуць удзел усе выпускнікі устаноў адукацыі. Мерапрыемства стартуе 10 чэрвеня ў 14:00. Насычаная праграма пачнецца з театралізаванага прадстаўлення ля помніка на вуліцы Кірава, далей выпускнікі ўрачыста пракрочаць па цэнтры горада да парку, дзе ў самай маляўнічай яго частцы (на пірсе каля абноўленага фантана) будзе ладзіцца асноўчая частка свята. Сёлета трое юных жабінкаўцаў прэтэндуюць на залатыя медалі, 45 рабят атрымаюць пахвальныя лісты за поспехі ў вывучэнні прадметаў. Кульмінацыяй свята стане вальс выпускнікоў. Спадзяюся, такая форма стане на Жабінкаўшчыне добрай традыцыяй.

 

ЖАБІНКАЎСКАЯ СШ № 1. Для 11 навучэнцаў 11 класа залівіста прагучаў апошні званок. І праз гады будуць успамінаць родную СШ № 1 Антон АПЕКУНОЎ, Эмілія ЖУК, Аліна ЗАВЯРЖЭНЕЦ, Анастасія ЗАЯЦ, Вікторыя ЛОЙКА, Кірыл МАЕЎСКІ, Міхаіл МІХНЕВІЧ, Уладзіслаў СВАРЦЭВІЧ, Аляксандр ФУНЦЯЕЎ, Марыя ХОМІЧ і Ксенія ШКОРКІНА. Год за годам, клас за класам іх вяла па лесвіцы ведаў класны кіраўнік Ірына Уладзіміраўна АНДРАСЮК.

 

КРЫЎЛЯНСКАЯ СШ. “Спыніся, імгненне, ты цудоўнае!” — некалі ўсклікнуў паэт. Гэтую фразу гатовыя сёння паўтараць шчаслівыя юныя крыўлянцы. Для Лізаветы ЕСІНАЙ і Карыны ЛУК’ЯНЧУК, Віктара МАНАСТЫРСКАГА і Андрэя МАРОЗА, Ангеліны ПАЎЛЮЧЫК і Вікторыі СТРЭЧАНЬ усё самае светлае толькі наперадзе. Для іх распраўляюць свае крылы пунсовыя ветразі надзеі, а наперадзе кожнага чакае жыццё, багатае на падзеі!

 

ЛЕНІНСКАЯ СШ. Сёлета з ёй развітваюцца Ганна БАГРОВА і Максім ДАНІЛЮК, Ганна КУШПЯЦЮК і Сняжана ЛАПКО, Дар’я СІДАРУК і Вольга СПІВАК, Мікіта СУПРУНЮК і Андрэй ЦІТОЎ, Андрэй ФАЦЕЕЎ і Уладзіслаў ЯШЧУК. 11 гадоў юныя ленінцы набіраліся ведаў, вучыліся любіць і шанаваць прыроду, род, цудоўную Радзіму. З гэтымі пачуццямі ім крочыць па жыцці і праз гады вяртацца раз за разам у родную школу, каб, пасталеўшымі, расказаць самаму класнаму свайму кіраўніку — Інесе Валянцінаўне ТАРАСЕВІЧ — пра свае поспехі і дасягненні. Жадаем адшукаць выпускнікам іх птушку шчасця!

 

РАКІТНІЦКАЯ СШ. Цудоўная сямёрка пакідае сёння родную школу. Амаль непрыкметна, напоўненымі радасцю адкрыццяў, праляцелі 11 гадоў для дзяўчат — Ганны ТУР, Валерыі ПАПОВАЙ, Веранікі ТОМАН ды юнакоў — Дзмітрыя ХАРЛАМЯНКОВА, Максіма ШАМАЙЛЫ, Арцёма СЯРГЕЙЧЫКА і Максіма ЯКУЦА. У новы свет, дарослае жыццё кліча іх апошні званок, а запавет ім прамаўляе класны кіраўнік Надзея Васільеўна Лабашэвіч. Маладым застаецца паспяхова здаць выпускныя іспыты: гэта апошні крок — і яны пераступяць праз родны парог, каб знайсці сваё месца ў шматколерным жыцці. Поспехаў ім на вялікім шляху!

 

ЖАБІНКАЎСКАЯ СШ № 3. Сёлета ў трэцяй гарадской — два выпускныя класы, якія давялі да шчаслівага фінішу класныя кіраўнікі Вольга Віктараўна ДЗМІТРУК і Вольга Леанідаўна ДЗЕНІСЮК. Са школьнага гнязда ў вялікі свет накіроўваюцца выпускнікі 11 “А” Арцём БАБКО, Раман ВОЛК і Сяргей ЗДАРАВЕЦ, Марк КІРЫЛЮК, Паліна КАНДРАЦЮК і Дзмітрый ЛІСІЦКІ, Аляксандра ЛОГАШ, Максім ЛАСОЎСКІ і Канстанцін МАКАРЭВІЧ, Аксана АСІЙЧУК і Руслан ПАЎЛЮЧУК, Ганна РАДАСЦЕВА, Ангеліна ФЕДАРУК і Яўгенія ФЕДАРУК, Сяргей ШАЛЯГОВІЧ і Максім ЯНКОЎСКІ.

 

Атрымалі крылы для палёту і вучні 11 “Б”: Уладзіслаў АЛЕКСЯЮК, Ілья АПАНОВІЧ і Антон ГАПОНЧЫК, Іван ГАЛЁТА, Даніла ГРЫНЬКО і Данііл ДУБОВІК, Вікторыя ДУЛЕВІЧ, Любоў ЕРМАКОВА і Марына ІВАНЮКОВІЧ, Канстанцін КАБАЕЎ, Арцём КАЛОДЗІЦА і Ангеліна КАНАНОВІЧ, Мікіта ЛАНЦАЎ, Анастасія ЛІТВІНОВІЧ і Арцём МАКУШЫНСКІ, Леанід РАМАНЮК, Цімур СТРОК і Аляксандр ЦІВАНЧУК.

 

ЯКАЎЧЫЦКАЯ СШ. Чэрвень прыносіць свята і ў Вялікія Якаўчыцы. Тут героі дня, на каго пазіраюць з надзеяй-радасцю бацькі і класны кіраўнік Святлана Сцяпанаўна ВАСІЛЮК, — восем выпускнікоў: Уладзімір КРЫШЧЫШЭН і Ганна НАВУМУК, Марына АЛЯКСЮК і Станіслаў РАНЦЭВІЧ, Ганна РУМІН і Анастасія УГЛЯНІЦА, Дзмітрый ЧАРНАШЭЙ і Мікалай ЯРМАШУК. Зычым ім дарогі роўнай і скарбонкі шчасцем поўнай!

 

СТАРАСЕЛЬСКАЯ СШ. Самая маладая сярэдняя школа ў раёне месціцца ў Старым Сяле. У гэтыя дні яе педагогі і найперш класны кіраўнік Святлана Віктараўна ФЕДАРУК знаходзяць самыя шчырыя і добрыя словы ў адрас сёлетніх выпускнікоў — Андрэя ГАМОЛЫ, Ільі ПУЗЕВІЧА і Крысціны ГАМОЛЫ. Колькасць іх, як бачым, вельмі невялікая, ды нездарма і ў казках, і ў жыцці лічба тры — чароўная і шчаслівая. Няхай тое шчасце заўсёды чакае выпускнікоў-2022 на ўсіх паваротах жыццёвай дарогі!

 

ЖАБІНКАЎСКАЯ СШ № 2. У пасёлку цукравараў здаўна заведзена не толькі якасны цукар варыць, вядомы ва ўсім свеце, але й дзяцей расціць таленавітых і разумных. Шмат знаных людзей выйшла са сцен СШ № 2, будзем спадзявацца, што і выпускнікі 2022 года прадоўжаць добрую традыцыю. Нехта знойдзе сябе ў навуцы, другі — на вытворчасці, трэці будзе на іншыя таленты багаты, а ўсе разам стануць яны харошымі людзьмі, як пра тое марыць класны кіраўнік Таццяна Дзмітрыеўна КНЫШ. А вось і тыя, для каго сённяшні званок апошні: Кірыл ПЯСЕЦКІ і Дар’я ЗАЗУЛЬКА, Анатоль ВАШЧУК і Аляксандр ЯРМАЛОВІЧ, Марыяна ІВАНЮК і Багдан МЕЛЬНІЧЭНКА, Арсеній КУРМЫС і Уладзіслаў СЕМЯНЮК, Юлія ФЕДАСЮК і Ілья ФЕДЧЫК, Арцём ВАЙЦЯХОЎСКІ і Павел БАРАЦЯН.

 

ХМЕЛЕЎСКАЯ СШ. Сённяшні выпуск Хмелеўскай школы на сто працэнтаў “мужчынскі”. Праўда, атэстат сталасці атрымаюць усяго два навучэнцы — Багдан МІХАЛІК і Дзяніс ПЯСЕЦКІ. Якім будзе іх лёс, пакажа час, а сёння, калі ўсё лепшае наперадзе, радасць з юнакамі падзяляе іх класны кіраўнік Надзея Васільеўна КАСЦЮК. Яна зычыць сваім выхаванцам здароўя, добрага настрою і шчасця ў жыцці.

 

ЛІЦЭЙ ГОРАДА ЖАБІНКІ. Сёлета ён дае пуцёўку ў жыццё 60 выпускнікам, якія не раз радавалі бацькоў і настаўнікаў поспехамі ў вучобе. Гэта вучні 11 “А” Дзмітрый АКУЛІЧ, Ілона БЫЧКОЎСКАЯ, Вольга ВОЙЦІК, Яна ГАЎРЫЛЕНКА, Ксенія ГАЛАВАНЧУК, Дзмітрый ДАНІЛЮК, Ганна ДЗЕМЯНЧУК, Кацярына КАФАНАВА, Марта КРЫВАЛЕВІЧ, Аляксандра КУДЛАСЕВІЧ, Вікторыя КУНЦЭВІЧ, Аляксандра МАРКОВІЧ, Вікторыя МІХАЛЕЎСКАЯ, Таццяна ПШЫК, Дар’я СЫЧ, Таццяна ХАЛТУРЫНА, Дар’я ЦУПА, Станіслаў ШЭЙНА, Валерыя ЯНКАВЕЦ і Ангеліна ЯЦЭВІЧ.

 

Навучэнцы 11 “Б”: Дзмітрый АНДРАСЮК, Яўген АНДРАСЮК, Дзмітрый АНТАНОВІЧ, Юлія БАКУН, Юлія ВАЙТОВІЧ, Марыя ГРЫНЁВА, Павел ДЗІЧКО, Антон КАЗАК, Ілья КУЦІШКА, Павел НАЗАРЧУК, Ніна НЕВАДНІЧЫК, Яўген ПРАДЗЯЛЮК, Сяргей ПУКІТА, Людміла СТРУК, Павел ЧЫЖЭВІЧ, Багдана ШКАДЗЮК і Павел ЯРАШУК.

 

Выпускнікі 11 “В”: Арына БАКЕЙ, Ганна БУСЕНЬ, Іван БУСНЮК, Дзіяна ВАЛАСЮК, Марына ГРЫГОР’ЕВА, Вольга ЗАЯЦ, Ігар ІСКРЫЦКІ, Анастасія КАСТЫКА, Антон КУЧУК, Пётр МАРЧУК, Кацярына МІХАЛІЧУК, Лізавета МІХАЛЮК, Паліна МІЦКОВІЧ, Анастасія НІКІЦІНА, Валерыя НОВІК, Кацярына ПЯТРУЧЫК, Паліна ПЫРЭЕВА, Ірына САХАРЧУК, Кірыл ХІЛЬКЕВІЧ, Аляксандра ЧЭРКАСЮК, Ангеліна ШАМЧУК, Аляксандра ЮБКО і Яўген ЯКІМАВЕЦ.
Разам з выхаванцамі іх радасць падзяляюць класныя кіраўнікі Ганна Андрэеўна ШОРАХ, Ніна Уладзіміраўна КРУПКО, Валянціна Уладзіміраўна АНДРУСЕНКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.