КУРГАН НАД ПАПЯЛІШЧАМ

КУРГАН НАД ПАПЯЛІШЧАМ

Вясной 1967-га на месцы нашага вогненнага Драмлёва паўстаў курган, створаны людскімі рукамі.

Тады, 55 гадоў таму, гэта была сапраўды народная будоўля. Кожны чым мог дапамог, каб памяць не згасла і драмлёўскі попел у ёй не астыў.
Тады нярэдка ўзводзіліся значныя будынкі і помнікі так званым метадам “народнай будоўлі”. Гэта значыць, не зважаючы на ўласны вольны час і грашовыя выдаткі, цэлыя арганізацыі, прадпрыемствы, простыя людзі рабілі агульную важную справу.
А што магло быць найважней, чым захаваць для нашчадкаў памяць пра вялікую трагедыю, якая не павінна была больш ніколі паўтарыцца? На гэтае рытырычнае пытанне кожны адказваў сваёй працай.
Фота зроблена ў нядзелю, 16 красавіка 1967 года, калі на месцы Драмлёва адкрываўся мемарыяльны курган. На яго вяршыню ўзнёсся каменны валун з надпісам, выкананым кавалём з вёскі Шпіталі Андрэем ПАТУРАВЫМ. Майстар зведаў смак ліхалецця. Вакол помніка быў разбіты сквер, які складаўся з пяці алеек.
Патураў камень захоўваецца і сёння. Ён стаў часткай мемарыяльнага комплексу “Драмлёва”, адкрытага ў верасні 1982 года. Цяпер валун месціцца на бетоннай аснове, якая сімвалізуе параненае жураўлінае крыло.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top