15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі нашай краіны

“Мы, народ Беларусі…”

З гэтых слоў пачынаецца Асноўны Закон, які сведчыць, што менавіта народ сінявокай краіны пад белымі крыламі — адзіная крыніца дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь.

У аўторак, 15 сакавіка, уступае ў сілу Канстытуцыя, абноўленая ў выніку ўсеагульнага рэферэндуму. Дата вызначана невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень 28 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон суверэннай Беларусі.
Безумоўна, 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і ў якасці значнай падзеі ў гістарычным летапісе беларускай зямлі. Нездарма прававыя нормы складваліся і мацаваліся тут стагоддзямі, уключаючы Статуты Вялікага Княства Літоўскага і Асноўныя Законы Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь, якія прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 і 1994 гадах. Невыпадкова так шмат месца адведзена ў новай Канстытуцыі захаванню культурнай спадчыны, пытанням гістарычнай памяці.
Для жыхара ўсялякай краіны Канстытуцыя — гарант яго правоў і свабод. Асноўны Закон адкрывае прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Ён не толькі адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні беларускага народа, назапашаныя за доўгія часы, але й вызначае стратэгію далейшага развіцця сучаснай краіны ў будучым.
Менавіта Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь становіцца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. Пагэтаму юрыдычныя нормы, прынцыпы і каштоўнасці, закладзеныя ў Асноўным Законе, былі падтрыманы грамадзянамі Беларусі 27 лютага гэтага года, калі ў краіне ладзілася агульнанароднае волевыяўленне.
Напярэдадні вялікага свята і непасрэдна 15 сакавіка па ўсёй краіне, у тым ліку на Жабінкаўшчыне, пройдуць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.