МАРА, ЯКАЯ ЗБЫЛАСЯ
Штогод шэрагі праваахоўнікаў папаўняюцца. На змену тым, хто адслужыў, прыхо-дзяць маладыя, каму стаяць далей на варце правапарадку. Напярэдадні Дня міліцыі пазнаёміліся з Ганнай БУЯН і Арцёмам БІЛЕКАМ, якія ўліліся ў склад Жабінкаўскага РАУС менш за год таму.
“На карысць роднай Беларусі”
Спачатку слова — начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў Віталю ГАДЛЕЎСКАМУ.
— У Жабінкаўскім РАУС я таксама чалавек новы, — заўважае Віталь Уладзіміравіч, — прыйшоў на гэтую пасаду ўсяго год назад. Але і гэтага часу хапіла, каб усвядоміць, што калектыў надзвычай зладжаны, дружны, працавіты, гатовы выконваць свае службовыя абавязкі. Галоўнае, лічу, што вызначае ўсіх праваахоўнікаў — адданасць службе на карысць нашай роднай квітнеючай Беларусі. Увесь час у нас праводзіцца работа па фарміраванні кадравага ядра. З’яднаная і прафесійная дзейнасць жабінкаўскіх міліцыянераў за гэты год не дазволіла дапусціць сур’ёзных злачынстваў, нягле-дзячы на тое, што калектыў моцна амаладзіўся. Праваахоўнікі, якія ўжо не адзін год аддалі службе ў РАУС, ахвотна перадаюць свае веды маладому пакаленню. Хочацца таксама звярнуцца да грамадзянскай моладзі: калі вы не можаце абмінуць чужую бяду, гатовыя прыйсці на дапамогу нават незнаёмым людзям, калі для вас не абыякавы лёс Айчыны, Жабінкаўскі райаддзел міліцыі запрашае на конкурснай аснове папоўніць нашыя шэрагі.
Гэтак ужо зрабілі тыя, пра каго расповед ніжэй.
На шляху да мары
У Ганны Буян жаданне апрануць міліцэйскую форму ўзнікла гадоў дзесяць таму, хоць у яе родзе раней не было праваахоўнікаў. Таму Ганна Мікалаеўна стала ў гэтай справе пачынальніцай. Каб мара спраўдзілася, у 2018 годзе яна скончыла сельгасакадэмію ў Горках па спецыяльнасці “правазнаўства”.
Ёй споўнілася толькі-толькі трыццаць, як Ганна Буян у маі 2021 года прыехала на субяседаванне ў Жабінкаўскі РАУС да начальніка аддзела кадравага і тылавога забеспячэння Яўгена САМУСКЕВІЧА. Падпалкоўнік міліцыі растлумачыў, што неабходна прайсці навучанне ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС. На працягу трох месяцаў яна пашырала веды і навыкі ў гэтай установе.
І вось сёлета, 15 студзеня, прапаршчык Буян улілася ў калектыў жабінкаўскіх міліцыянераў, а ўжо праз два тыдні загадам міністра ўнутраных спраў Беларусі ёй было прысвоена першае афіцэрскае званне.
Цяпер лейтэнант міліцыі Ганна Буян — участковы інспектар у Жабінцы. Напярэдадні прафе-сійнага свята яна выказала віншаванні калегам:
— Самае галоўнае — гэта здароўе, бо без яго — нікуды. Жадаю ўсім сваім калегам лёгкай службы, павышэнняў па ёй, а яшчэ — каб дом быў поўнай чашай і ў ім было шмат кахання, згоды, узаемаразумення.
Служыць на роднай зямлі
Яшчэ адзін малады спецыяліст, які сёлета ўліўся ў склад Жабін-каўскага РАУС, — Арцём Білека.
Ён нарадзіўся, а затым і згадзіўся на Жабінкаўшчыне. У 2018 годзе юнак скончыў Ленінскую сярэднюю школу. Ужо тады меў жаданне паступаць у Акадэмію МУС. Адразу пасля апошняга званка малады чалавек падаў дакументы ў гэтую навучальную ўстанову. Хоць тады балаў і не хапіла для паступлення, ды жаданне засталося. Адвучыўся ў каледжы прыборабудавання ў Брэсце, а затым у яго біяграфіі была армейская служба, якую праходзіў у Рэчыцы ва ўнутраных войсках.
Пасля вяртання дамоў Арцём вырашыў працягнуць службу ў міліцыі, для гэтага паступіў у Цэнтр павышэння кваліфікацыі МУС, размешчаны пад Мінскам.
8 лістапада 2021 года — дата, якую Арцём Білека запомніў назаўсёды. У гэты дзень спраў-дзілася даўняя мара: ён стаў міліцыянерам Жабінкаўскага РАУС.
— Армейская служба ў нечым падобная на сённяшнюю, — заўважае Арцём Віктаравіч. — Тады быў у патрульна-паставой службе, зараз — малодшы ўчастковы інспектар.
За маладым спецыялістам замацаваны вопытны настаўнік — старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Уладзімір САВА. За гэтыя тры месяцы пад наглядам Уладзіміра Сяргеевіча Арцём Білека пашырыў практычныя веды. Разам выязджаюць на дзяжурствы. Старэйшы калега вучыць, як дзейнічаць у розных сітуацыях, весці дакументацыю, мець карэктныя зносіны з людзьмі, бо сапраўдны праваахоўнік не толькі павінен на выдатна ведаць законы, але і быць добрым псіхолагам у розных жыццёвых абставінах, умець знайсці падыход да грамадзян.
Арцём Білека таксама не прамінуў напярэдадні прафе-сійнага свята выказаць свае пажаданні тым, хто звязаў лёс з міліцэйскай службай.
— Жадаю кожнаму, — гаворыць Арцём Віктаравіч, — вытрымкі, моцнага здароўя і кар’ернага росту. Са святам!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%