Алена Усцімчук, якая прыйшла на Жабінкаўскі-сельскі ўчастак для галасавання № 7, прыкметна хвалявалася: упершыню яна ўдзельнічае ў такой важнай палітычнай падзеі.
— Раней на галасаванне прыходзіла са сваімі роднымі, цяпер ужо дасягнула таго ўзросту, калі магу паўнавартасна прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Я ўважліва прачытала праект новай Канстытуцыі, многае прааналізавала і зрабіла пэўныя вывады для сябе. Вельмі рада, што мой голас таксама будзе ўлічаны. І мне як прадстаўніцы моладзі Беларусі далёка не ўсё роўна, як будзе жыць і развівацца далей мая любімая краіна, якой ганаруся. Таму не ўцярпела, прыйшла прагаласаваць датэрмінова, — падзялілася Алена.
Члены выбарчай камісіі павіншавалі дзяўчыну з першым галасаваннем і ўручылі памятныя падарункі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%